25 красавiка 2024, Чацвер, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Далей Лукашэнку будзе яшчэ больш балюча – і вельмі хутка»

16
«Далей Лукашэнку будзе яшчэ больш балюча – і вельмі хутка»

Лепш сысці, чым капаць акопы і маліцца.

Такім чынам, што ў чорнай скрыні? Дакладней, у 4-м пакеце санкцый.

Віншуем усіх кантрабандыстаў, дагуляліся: «Сохра», «Глобалксатам», «Логэкс», «Брэміна», «Новая нафтавая кампанія». Два прамысловыя прадпрыемствы, якія рабуюць працоўных, прадаючы прадукцыю праз «прыкормленых» пасярэднікаў і патрабуючы адкат за кожную адзінку тэхнікі, – МАЗ і БелАЗ. Дарэчы, гэта яшчэ і пакаранне за рэпрэсіі ў дачыненні да працоўных, якія ўсяго толькі ўспомнілі, што яны не рабы, а захацелі скарыстаць сваё права на страйк, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Прозвішчы ў спісе таксама знатныя. Тут і Алексін, і Зайцаў, і Цяцерын з сямействам Лукашэнкі. Гэта далёка не ўсе, хто трапіў у спіс, і далёка не канец санкцыйнай гісторыі.

Час на тое, каб усё гэта прадухіліць, быў. 4-ы пакет – апошняе папярэджанне. Далей будзе яшчэ больш балюча і вельмі хутка – пакуль досыць таго, што на аснове адкрытых крыніцаў пра 5-ы пакет. І нават гэта можна прадухіліць, бо патрабаванні не змяніліся ў сутнасці:

– вызваленне ўсіх палітвязняў у шырокім сэнсе гэтага слова з поўнай рэабілітацыяй і кампенсацыяй шкоды;

– змушэнне да адказнасці вінаватых у гвалце над мірнымі грамадзянамі, фальсіфікацыі выбараў і іншых злачынствах, заснаваных на «вы ж усё разумееце»;

– новыя выбары прэзідэнта і парламента з новым ЦВК без сям'і і прадстаўнікоў хунты пад міжнародным назіраннем.

Змянілася толькі адно – дыялог з тэрарыстам немагчымы, таму – выкананне патрабаванняў без гандлю палітзняволенымі і імітацыі канстытуцыйных рэформаў.

Вайна са сваім народам заўсёды сканчаецца аднолькава – паразай дыктатара. І ў Еўропе гэта адбываецца нашмат хутчэй, чым у іншых рэгіёнах.

А на тыдні нас чакае яшчэ расследаванне ІКАО і, магчыма, апошняе кітайскае папярэджанне – ім дакладна сектаральныя санкцыі не ў масць.

Лепш сысці, чым капаць акопы і маліцца.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках