19 красавiка 2024, Пятніца, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Армія Літвы гатовая выставіць заслон ад наплыву нелегальных мігрантаў з Беларусі

9
Армія Літвы гатовая выставіць заслон ад наплыву нелегальных мігрантаў з Беларусі

Узброеныя сілы краіны знаходзяцца ў сталай гатоўнасці.

Літоўская армія гатовая ў выпадку крытычнай сітуацыі ўдзельнічаць у абароне краіны ад пранікнення праз мяжу нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта ў суботу агенцтву ELTA заявіў міністр абароны балтыйскай краіны Арвідас Анушаўскас, піша сайт «ТАСС»

«Узброеныя сілы знаходзяцца ў сталай гатоўнасці, што з'яўляецца важным чыннікам, таму пры ўзнікненні неабходнасці арганізаваць прыкрыццё мяжы армія накіруе на гэта дадатковыя рэсурсы», – сказаў ён.

Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайтэ ў аўторак заявіла, што ў выпадку пагаршэння сітуацыі з нелегальнай міграцыяй, якая ў цяперашні час, паводле яе ацэнкі, знаходзіцца пад кантролем, уключаецца план Б з абвяшчэннем экстрэмальнай сітуацыі, а пры самым крытычным варыянце актывуецца абарона мяжы з выкарыстаннем арміі.

З пачатку гэтага года Літва сутыкнулася з вялікай плынню нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю. Затрымана больш за 400 асобаў (у асноўным з краінаў Азіі), што ў пяць разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. На тэрыторыю Літвы прыпадае 1 070 км знешніх межаў Шэнгенскай зоны. Мяжа з Беларуссю (679 км) з'яўляецца самай доўгай з рубяжоў Літвы з усімі суседнімі краінамі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках