23 красавiка 2024, aўторак, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі найлепшыя ягады для зніжэння ўзроўню халестэрыну ў крыві

2
Медыкі назвалі найлепшыя ягады для зніжэння ўзроўню халестэрыну ў крыві

Медыкі назвалі найлепшыя ягады для зніжэння ўзроўню халестэрыну ў крыві

Навукоўцы з Універсітэта Мічыгана надумалі больш падрабязна вывучыць карысныя ўласцівасці вішняў.

Даследаванне яны праводзілі на здаровых людзях 18–25 гадоў, якія за 12 гадзінаў да гэтага з'елі палову ці цэлы кубак замарожаных вішняў. Аналізы паказалі значнае павелічэнне ў іх узроўняў антыаксідантаў у крыві, асабліва антацыянінаў, паведамляе medicina.ua.

Паводле словаў біёлагаў, вішні павышаюць антыакісленчую абарону арганізма, павялічваючы актыўнасць і ахоўныя функцыі карысных рэчываў, што ў першую чаргу дабратворна адбіваецца на працы крывяноснай сістэмы.

Мяркуецца, што памяркоўная колькасць вішняў у рацыёне харчавання (свежых або замарожаных) дазваляе знізіць чыннікі рызыкі і для сэрцава-судзiнных хваробаў, скараціць узровень халестэрыну і насычаных тлушчаў у крыві, а таксама на 14% паменшыць вагу цела і тлушч на жываце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках