28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Польшча скаардынавалі пазіцыі ў супрацьдзеянні «Паўночнаму струменю – 2»

Украіна і Польшча скаардынавалі пазіцыі ў супрацьдзеянні «Паўночнаму струменю – 2»

Міністры замежных справаў абмеркавалі разам расейскі праект.

Міністр замежных справаў Украіны Дзмітрый Кулеба правёў сустрэчу са сваім польскім калегам Збігневам Рау на палях Анталійскага дыпламатычнага форуму. Дыпламаты абмеркавалі будаўніцтва расейскага газаправода «Паўночны струмень – 2».

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Украіны.

Міністры пацвердзілі, што расейскі праект «Паўночны струмень – 2» нясе пагрозу для бяспекі абедзвюх краінаў і Еўропы ў цэлым. Дыпламаты скаардынавалі пазіцыі ў супрацьдзеянні ягонаму ўвасабленню.

Кулеба таксама выказаў падзяку за нязменную падтрымку Польшчай курсу Украіны на сяброўства ў ЕЗ і NATO.

«Дзмітрый Кулеба абмеркаваў з польскім калегам далейшыя крокі, якія Альянс можа ажыццявіць для паскарэння еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны і ўмацавання абароназдольнасці нашай дзяржавы», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, напярэдадні дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і міністр замежных справаў Польшчы Збігнеў Рау абмеркавалі супрацоўніцтва дзвюх краінаў у барацьбе з пагрозай для энэргетычнай бяспекі Еўропы. Сярод іншага яны абмеркавалі супрацьстаянне «Паўночнаму струменю – 2».

Як адзначае Дзмітрый Кулеба, умовай запуску «Паўночнага струменю – 2» павінна быць дэакупацыя ўкраінскіх тэрыторый і энэргабяспека Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках