25 красавiка 2024, Чацвер, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя Польшчы: Вакцыны эфектыўна абараняюць ад новых штамаў каранавіруса

3
Міністэрства аховы здароўя Польшчы: Вакцыны эфектыўна абараняюць ад новых штамаў каранавіруса

Пра гэта сведчаць апошнія навуковыя справаздачы.

Прадстаўленыя на рынку вакцыны супраць COVID-19 эфектыўна абараняюць ад новых мутацый каранавіруса. Пра гэта, спасылаючыся на апошнія навуковыя справаздачы, заявіў намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Фарба, паведамляе «Польское радио».

З ягоных слоў, у Польшчы дагэтуль зафіксаваныя 84 выпадкі каранавіруса Delta (індыйскі штам), больш за 10 выпадкаў Gamma (бразільскі штам) і звыш 30 заражэнняў варыянтам Beta (паўднёваафрыканскі штам).

Намеснік кіраўніка польскага Міністэрства аховы здароўя Вальдэмар Фарба падкрэсліў, што вакцынацыя - па-ранейшаму застаецца адзіным метадам прадухілення цяжкага працякання COVID-19.

«Новыя штамы адчувальныя да вакцын. Даступныя цяпер прэпараты - эфектыўныя супраць новых мутацый. AstraZeneca, напрыклад, дзейнічае супраць штаму Delta ў 92%, а Pfizer - у 96%. Такім чынам, можна казаць пра высокую эфектыўнасць, і гэта - яшчэ адзін аргумент на карысць вакцынацыі», - сказаў намеснік кіраўніка польскага Міністэрства аховы здароўя.

Дагэтуль у Польшчы ад COVID-19 цалкам вакцынаваныя амаль 11 млн чалавек у Польшчы, тады як агульная колькасць рэалізаваных прышчэпак перавышае 26 млн 200 тысяч.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках