19 красавiка 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ялце 70 кракадзілаў вырваліся на волю пасля патопу: відэа

16
У Ялце 70 кракадзілаў вырваліся на волю пасля патопу: відэа

Кракадзілярыум з прычыны паводкі затапіла «да столі».

Расейскі тэлеканал РЕН ТБ 19 чэрвеня паведаміў, што ў акупаванай Ялце пасля патопу ў кракадзілярыуме «вырваліся на свабоду» і «гуляюць» 70 кракадзілаў, піша gordonua.com.

Пасля гэтага ў Instagram кракадзілярыума апублікавалі ролік, на якім, як мяркуецца, уладальнік Віктар Жыленка распавядае, што «лоўля кракадзілаў - няпросты занятак» і што яна працягваецца. На відэа паказалі працэс злову адной з рэптылій.

Аўтар відэа сказаў, што ўжо ўдалося злавіць 30 кракадзілаў, але яшчэ «жменя» знаходзіцца на свабодзе.

У апісанні да відэа падкрэсліваецца, што «ніхто не збег».

Кракадзілярыум у акупаванай РФ Ялце з прычыны паводкі затапіла «да столі» 18 чэрвеня. Жыленка паведамляў, што ні адна з 200 жывёл, якія знаходзіліся ў памяшканні, не загінула. Большасць рэптылій змаглі эвакуіраваць у той жа дзень, у кракадзілярыуме заставаліся вялікія кракадзілы.

Пазней там паведамілі, што адна з жаб прапала без вестак. З памяшканняў яшчэ адпампоўваюць ваду.

У Ялце моцны дождж пачаўся а трэцяй гадзіне ночы 18 чэрвеня. У горадзе за дзень выпала тры месячныя нормы ападкаў, рэкі выйшлі з берагоў. B апошні раз такая сітуацыя назіралася ў 1922 годзе. Паводле звестак акупацыйных уладаў, у выніку стыхіі загінуў адзін чалавек, яшчэ адзін прапаў без вестак, 18 пацярпелі.

Усю ноч дождж працягваўся і ў Сімферопалі, затапіла таксама Керч.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках