18 красавiка 2024, Чацвер, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дагуляўся

11
Дагуляўся
ФОТА: ТАСС

Ягоны карабель лавіяваў, лавіяваў, ды застопарыўся.

ЕЗ узгадніў пакет жорсткіх эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі ў адказ на прымусовую пасадку рэйса Ryanair у Менску. Ён уключае ў сябе забарону на куплю ў Беларусі нафты, нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў. Гэта больш за палову ўсяго валютнага прыбытку краіны.

Раней ЗША ўвялі санкцыі супраць найбуйнейшага ў краіне НПЗ «Нафтан», што ўжо прывяло да адмовы ад крэдытавання яго паставак еўрапейскімі банкамі і - увага! - прыпыненне яго забеспячэння сыравінай расейскімі нафтавікамі. Не хочуць яны рызыкаваць трапляннем пад другасныя санкцыі ЗША.

Беларусь адрэзаная ад даляравых паступленняў і цяпер ад паступленняў у еўрах.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 чэрвеня - усяго $7,8 млрд, але іх ліквідная частка - толькі $3,2 млрд. І, дзіўнае супадзенне, выплаты дзяржаўнай пазыкі найбліжэйшым годам складуць таксама $3,2 млрд. Так што фактычна «трымаць» рубель Нацбанку Беларусі няма чым.

Дэфіцыт валюты абрыне беларускі рубель, услед за гэтым пойдзе і інфляцыя, якая і так складае ў траўні 9,4% да траўня мінулага года - амаль удвая вышэйшая за таргет (5%). Банк Беларусі будзе падвышаць адсоткавую стаўку і дарагія крэдыты спыняць рэальны сектар.

Пытанне года. Дакладней крызіс можа здарыцца ў кожны момант найбліжэйшым годам.

Масква, вядома, можа выратаваць беларускую эканоміку - для яе гэта не дорага. Але што Пуцін патрабуе наўзамен? Прызнанне Крыма расейскім? Вайсковую базу? Кабальныя пазыковыя дамовы? Уніфікацыю эканамічнага заканадаўства? Фактычнае ператварэнне краіны ў яшчэ адну федэральную акругу Расеі?

Яго карабель лавіяваў, лавіяваў, ды застопарыўся...

Тэлеграм-канал «Сярпом Па»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках