25 красавiка 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціну паказалі чырвоную лінію і далі шэсць месяцаў

3
Пуціну паказалі чырвоную лінію і далі шэсць месяцаў
ФОТА: GETTY IMAGES

Байдэн выразна заявіў пра пазіцыю - і сваю, і Захаду.

Падчас сустрэчы прэзідэнтаў ЗША і Расеі 16 чэрвеня Уладзіміру Пуціну была пазначаная «тлустая чырвоная лінія» ў дзеяннях наконт Украіны. Калектыўны Захад даў яму 6 месяцаў на разважанні.

Такое меркаванне ў эксклюзіўным каментары obozrevatel.com выказаў экс-міністр замежных спраў Украіны Уладзімір Агрызка. «Байдэн выразна і ясна заявіў пра пазіцыю - і сваю, і Захаду. Яна палягае ў тым, што ніякіх саступак у пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Украіны няма і быць не можа», - падкрэсліў ён.

Дыпламат дадаў, што падтрымка Захадам Украіны не азначае, што ён будзе ваяваць з Расеяй, але гаворка ідзе пра важныя папярэджанні краіне-агрэсару.

«Гэта не азначае, што калектыўны Захад пачне вайну з Расеяй, каб Украіна аднавіла сваю тэрытарыяльную цэласнасць. Але гэта чарговая і вельмі тлустая чырвоная лінія для Пуціна. Яму выразна і зразумела заяўлена: калі ўсё застаецца ў замарожаным стане, жорсткіх рэчаў не будзе. Калі ж сітуацыя будзе пагаршацца і зноў будуць варыянты, якія мы ўжо назіралі і бачылі, тады мы вас папярэджваем, што рэчы будуць вось такімі», - сказаў Агрызка.

«Гэта было неабходнае папярэджанне Расеі - што будзе адбывацца ў выпадку, калі Пуцін да гэтага не прыслухаецца. Яму далі 6 месяцаў на разважанні і на канкрэтныя дзеянні. У гэтым і ёсць ключавы вынік сустрэчы для Украіны», - заўважыў дыпламат.

У той жа час, на ягоную думку, гарантый ад шырокамаштабнага наступу Расеі на Украіну па-ранейшаму няма. «Гарантый няма, бо мы не можам прадказаць дзеянні Пуціна. Мы не можам сказаць, што гэтае пытанне знятае з парадку дня. Менавіта таму мы павінны ўзмоцнена ўзбройвацца, мы павінны ўзмацняць наша супрацоўніцтва ў вайсковай сферы, напрыклад, з амерыканцамі, што і будзе зробленае».

«Але я думаю, што той палітычны сігнал, які Байдэн даў Пуціну наконт санкцый, якія будуць у выпадку чаго - ён павінен быў бы ў галаву Пуціна неяк даехаць. Калі не даедзе, тады сітуацыя для яго будзе значна складанейшай, чым яна ёсць цяпер», - падсумаваў Агрызка.

Нагадаем, 16 чэрвеня ў Жэневе (Швайцарыя) адбылася сустрэча Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках