24 красавiка 2024, Серада, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі лес масава распрадаюць Кітаю

48
Беларускі лес масава распрадаюць Кітаю

У КНР адправяць піламатэрыялы на рэкордныя 8,8 мільёнаў.

На Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) прайшлі найбуйнейшыя спецыяльныя экспартныя таргі - на рынак Кітая рэалізаваныя больш за 30 тысяч кубаметраў піламатэрыялаў хвойных парод на агульную суму 8,8 млн USD, паведамляе realt.by.

Спецыяльныя гандлёвыя сесіі для рэалізацыі піламатэрыялаў у Кітай праводзяцца на БУТБ са снежня 2020 года пры падтрымцы Мінлясгаса. Гэта дазваляе дыверсіфікаваць экспартныя пастаўкі беларускай пілапрадукцыі з традыцыйнага накірунку - краін Еўрапейскага Звязу - у іншыя перспектыўныя рэгіёны.

- За 5 месяцаў гэтага года на «кітайскіх спецсесіях» рэалізаваная пілапрадукцыя на суму 8,4 млн USD, а з улікам апошняй сесіі - 17,2 млн USD. Для параўнання за ўвесь мінулы год агульны экспарт піламатэрыялаў у Кітай пасля спецыяльных і звычайных гандлёвых сесій склаў 12,8 млн USD, - адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

Галоўная асаблівасць спецыяльных таргоў у тым, што лоты піламатэрыялаў выстаўляюцца на некалькіх базісах пастаўкі, што дазваляе пакупніку выбіраць найбольш зручны пункт прыёмкі тавару. Як правіла, гэта буйныя марскія парты і чыгуначныя станцыі.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках