24 красавiка 2024, Серада, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Народ хутчэй пойдзе закопваць зямлянку з Тараканам»

6
«Народ хутчэй пойдзе закопваць зямлянку з Тараканам»

«Кругавую абарону» заняць у такіх умовах не атрымаецца.

Ідэя з зямлянкамі, відавочна, становіцца актуальнай для незаконнага рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта піша тэлеграм-канал «Лісты да дачкі»:

- Таму што праект новага пакета санкцый Еўразвязу ўключае ўгнаенні (1,2 мільярда экспарту за мінулы год паводле звестак Еўрапейскага статыстычнага агенцтва), нафту і нафтапрадукты (1 мільярд еўраў), забарону на інвестыцыі і гандаль кароткатэрміновымі бондамі, забароны на крэдыты, уключаючы экспартныя і яшчэ ўсякае па дробязі.

Але з зямлянкамі таксама ўсё складана. Калі з нейкай, зусім неспасціжнай прычыны супраць цябе настроіўся ўвесь свет, у зямлянцы ці нават акопе можна хавацца вельмі доўга. Але толькі пры адной малюсенькай умове. Адданы народ павінен капаць зямлянкі і акопы ў адзіным душэўным парыве. З адданым народам можна не баяцца ніякіх санкцый.

Але пра беларускі народ кожны ж дзень высвятляюцца ўсе новыя шакавальныя падрабязнасці... Вунь сёй-той, падчас наказу новым палявым камандзірам вертыкальнага фронту, так і сказаў, што яны ідуць на перадавую, бо давядзецца стаяць з народам тварам да твару. Ад такога народа дапамогі капання зямлянак не дачакаешся. Ён, хутчэй, наадварот - пойдзе гэтыя зямлянкі закопваць.

І, атрымліваецца, што ў беларускіх уладаў з трох бакоў поўная адсутнасць канструктыўнага разумення асаблівасцяў нацыянальнай дэмакратыі, з чацвёртай - крамлёўскія браты з іх віртуальнай падтрымкай, а знутры падпірае народ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках