19 красавiка 2024, Пятніца, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі атакавалі вайсковую базу ў Емене

Беспілотнікі атакавалі вайсковую базу ў Емене

Вайскоўцы панеслі значныя страты.

У выніку атакі беспілотнікаў, запушчаных баевікамі-хусітамі, на вайсковую базу ў Емене загінулі чатыры вайскоўцы, дзясяткі атрымалі раненні.

Пра гэта паведамляе «Сіньхуа» са спасылкай на крыніцы ў войску Емена.

«Чацвёра навабранцаў з ліку вайскоўцаў Емена загінулі і яшчэ некалькі дзясяткаў атрымалі раненні ў выніку атакі беспілотнікаў хусітаў па праўладнай вайсковай базе ў правінцыі Хадрамаўт», - гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што напад зазнала база, размешчаная на памежным КПП «Аль-Вадзія».

Разам з тым, паводле звестак Anadolu, сілы Арабскай кааліцыі знішчылі шэсць замінаваных БПЛА баевікоў руху «Ансарулах» (хусіты).

Сістэмы СПА сіл кааліцыі збілі замінаваныя беспілотнікі хусітаў у небе над паўднёвымі раёнамі Савудаўскай Арабіі. Такім чынам, колькасць збітых за апошнія 24 гадзіны беспілотнікаў хусітаў дасягнула 17.

Прадстаўнік руху «Ансарулах» Ях’я Серы паведаміў у Twitter аб паветраных ударах па савудаўскай авіябазе імя Караля Халіда ў раёне горада Хаміс-Мушайт. З ягоных слоў, пры нападзе на аэрапорт быў задзейнічаны БПЛА тыпу Kasıf-2, усе зададзеныя цэлі з дакладнасцю знішчаныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках