24 красавiка 2024, Серада, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія памежнікі зноў затрымалі буйную партыю нелегалаў з Беларусі

13
Літоўскія памежнікі зноў затрымалі буйную партыю нелегалаў з Беларусі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ахвотных незаконна патрапіць у ЕЗ ужо ў пяць разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

Літоўскія памежнікі ў суботу, 19 чэрвеня, на тэрыторыі Твярачускага староства, што ў Ігналінскім раёне, затрымалі 12 чалавек, якія перасеклі мяжу з Беларуссю.

З сабой у затрыманых не было ніякіх дакументаў. Яны прадставіліся ірацкімі грамадзянамі, паведамляе памежная служба Літвы.

Зараз замежнікі знаходзяцца на карантыне. Ім былі праведзены тэсты на COVID-19. Асобы людзей высвятляюцца, а з нагоды іх пераходу мяжы цяпер вядзецца разбіральніцтва.

Літоўскія памежнікі адзначаюць, што апошнім часам Ігналінскі раён стаў месцам, дзе мігранты актыўна спрабуюць незаконна перайсці мяжу. За апошнія два тыдні супрацоўнікі памежнай службы суседняй краіны затрымалі ў гэтым раёне агулам 118 чалавек. Усяго ў гэтым годзе ў Літву спрабавалі трапіць 419 нелегальных мігрантаў. Большасць з іх з'яўляюцца грамадзянамі Ірака. Гэта ў пяць разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

Так, у мінулым годзе літоўскія памежнікі затрымалі 81 чалавека, у 2019 - 46, а у 2018 годзе - 104 чалавекі, якія спрабавалі незаконна перайсці мяжу.

У Літве ўзмацнілі ахову мяжы з Беларуссю. Сюды былі накіраваныя памежнікі з іншых дэпартаментаў краіны, а таксама прадстаўнікі, напрыклад, мясцовай Службы грамадскай бяспекі і іншых устаноў краіны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках