24 красавiка 2024, Серада, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З пяці гадоў мяне называлі сястрой міласэрнасці»

2
«З пяці гадоў мяне называлі сястрой міласэрнасці»
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Гісторыя 82-гадовай Ірыны Янкоўскай, якая дагэтуль працуе педыятрам.

Ірыне Янкоўскай 82 гады, яна працуе педыятрам, а за плячыма - стаж 60 гадоў, 50 з якіх - на адным месцы, паведамляе «Белсат».

Ірына нарадзілася ў 1939 годзе ў Ханжонкаве на Данеччыне ў сям'і настаўнікаў. Потым была вайна, бацька рана загінуў на фронце, а маці засталася адна з чатырма малымі дочкамі. Перажыўшы ўсе нягоды, дзяўчаткі выраслі і атрымалі вышэйшую адукацыю.

«Я прыйшла ў медыцыну з вялікім жаданнем. З пяці гадоў мяне называлі сястрою міласэрнасці ».

ФОТА: «БЕЛСАТ»

У 1955 годзе ў Менску паступіла ў МДМІ (цяпер БДМУ) на лячэбны факультэт. Спачатку хацела быць патолагаанатамам, ёй падабалася фраза «мёртвыя дапамагаюць жывым». Але лёс склаўся інакш: яна была найлепшай у групе на практычных занятках тэрапіі, і было відавочна ўсім, у тым ліку і ёй, што ейнае пакліканне - менавіта лячыць.

Скончыўшы ўніверсітэт, з 1961 года Ірына Янкоўская дагэтуль працуе педыятрам.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС лекарам прапаноўвалі паехаць у 60-кіламэтровую зону працаваць.

«Я наважыла, што паеду: камусьці трэба, мы так былі выхаваныя»

У траўні 1986 гады на працягу 3 тыдняў яна, знаходзячыся ў 60-кіламэтровай зоне, працавала ў прафілакторыі і выконвала медыцынскі нагляд за людзьмі, якіх перасялялі з 30-кіламэтровай зоны адчужэння. А пазней суправаджала цягнік з перасяленцамі ў Менск, які складаўся з 18 вагонаў, што прыехалі з-пад Адэсы. Ірына была адзіным лекарам там, ёй дапамагалі дзве медсястры.

Ірына Янкоўская больш за 30 гадоў ездзіць у дзіцячыя лагеры лекаркай. І цяпер яна працуе ў летніку, бо сапраўды любіць сваю працу і дзяцей. Сёлета спаўняецца 60 гадоў медычнага стажу практычна без перапынку.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

З захапленняў Ірына вылучае шахматы і заняткі матэматыкай з унучкай.

Усе работнікі паліклінікі і ейныя пацыенты, якіх Ірына Янкоўская выгадавала не адно пакаленне, паважаюць і шануюць яе як кампетэнтную лекарку, добрага чалавека і адказную асобу. Са слоў калег, Ірына - «захавальніца мудрасці і вельмі каштоўнага досведу».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках