28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірландскі дэпутат напісаў ліст сям'і Вітольда Ашурка

1
Ірландскі дэпутат напісаў ліст сям'і Вітольда Ашурка

Усе, хто ведаў беларускага палітвязня, могуць вельмі ганарыцца ягонай пазіцыяй.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ірландыі Шон Хогі, які ў свой час узяў апеку над палітвязням Вітольдам Ашурка, даслаў ліст ягонай сям'і са словамі падтрымкі. Нагадаем, Вітольда Ашурак загінуў у шклоўскай турме, піша Telegram-канал «Краіна для жыцця».

«Мне было вельмі прыкра даведацца пра смерць Вітольда Ашурка ў турме, я хачу выказаць свае шчырыя спачуванні ягонай сям'і, сябрам і прыхільнікам у сувязі з ягонай смерцю.

Вітольд быў палітычным зняволеным, абставіны ягонай смерці застаюцца падазронымі.

Усе, хто яго ведаў, могуць вельмі ганарыцца ягонай пазіцыяй, якая бароніць дэмакратыю і асноўныя правы чалавека ў Беларусі. Ён заплаціў за гэта найвышэйшую плату, і ягонае імя назаўжды застанецца ў памяці дзякуючы ягонай смелаці і адвазе.

Хай ягоная сям'я будзе ўпэўненая ў маіх малітвах і спагадзе у гэты цяжкі час», - напісаў ірландская палітык.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках