19 сакавiка 2024, aўторак, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША анансавалі новыя санкцыі супраць «Паўночнага струменю-2»

4
ЗША анансавалі новыя санкцыі супраць «Паўночнага струменю-2»

Таксама Вашынгтон увядзе супраць Крамля санкцыі за пераслед Навальнага.

Памочнік прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван заявіў, што краіна плануе ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі праз будаўніцтва "Паўночнага струменю - 2» і пераслед палітыка Аляксея Навальнага. Цытату палітыка з эфіру на CNN падае ТАСС.

«Па-першае, <...> вашым гледачам важна разумець, што мы ўвялі санкцыі супраць Расеі за атручванне Аляксея Навальнага, <...> і мы рыхтуем яшчэ адзін пакет санкцый, які таксама будзе прымяняцца ў сувязі з гэтым», - сказаў Саліван. Ён таксама паабяцаў новы пакет санкцый супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве «Паўночнага струменю-2».

Раней ЗША ўвялі санкцыі супраць суднаў «Акадэмік Чэрскі», «Уладзіслаў Стрыж», «Балтыйскі даследчык» і «Юрый Тапчоў» і кампаній «Коксахімтранс», «Мартрансэрвіс», ФГБУ «Марская выратавальная служба», а таксама супраць Самарскага цеплаэнергетычнага маёмаснага фонду. Пры гэтым краіна плануе адмовіцца ад санкцый у дачыненні да кампаніі Nord Stream 2 AG - аператара «Паўночнага струмею - 2» і яе выканаўчага дырэктара Матыяса Варніга.

Газаправод «Паўночны струмень-2» праходзіць па дне Балтыйскага мора да Нямеччыны. Праект плануецца закончыць да канца верасня 2021 года. ЗША ўжо ўводзілі санкцыі супраць кампаній, якія былі задзейнічаныя ў яго будаўніцтве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках