19 сакавiка 2024, aўторак, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам пачнецца 24 чэрвеня

8
Суд над Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам пачнецца 24 чэрвеня

Народных лідараў будуць судзіць у закрытым рэжыме.

Сфабрыкаваная рэжымам справа Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і Ігара Лосіка будзе разглядацца ў гомельскім СІЗА №3 на закрытым судовым пасяджэнні.

Як паведаміла сайту Charter97.org жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, суд пачнецца 24 чэрвеня а 10-й гадзіне раніцы.

У ліку фігурантаў справы таксама Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў, Уладзімір Цыгановіч.

Лукашэнка даўно і панічна баіцца такіх моцных апанентаў, як Мікалай Статкевіч і Сяргей Ціханоўскі, якіх ён кінуў за краты яшчэ да пачатку прэзідэнцкіх выбараў, а цяпер зрабіў закрытым і працэс над імі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках