25 красавiка 2024, Чацвер, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытаніі прапанавалі спосаб хутчэй вылечыць COVID-19

У Брытаніі прапанавалі спосаб хутчэй вылечыць COVID-19
ФОТА: GETTY IMAGES

Улады грунтуюцца на прамежкавых высновах навукоўцаў.

Выкарыстанне інгалятара ад астмы можа скараціць час выздараўлення ад COVID-19. Пра гэта, як паведамляе The Telegraph, заявіла парламенцкая намесніца міністра аховы здароўя Вялікай Брытаніі Джо Чэрчыль, інфармуе РБК.

Паводле ейных слоў, адно з даследаванняў, якія правялі ўлады, паказала, што «ўдыханне будэсаніда скарачае час выздараўлення ў сярэднім на тры дні». Чэрчыль дадала, што гэтыя высновы грунтаваныя толькі на прамежкавых выніках і «цяпер праводзіцца поўны аналіз, каб зразумець усю карысць такога лячэння».

«Міністэрства аховы здароўя будзе далей сачыць за вынікамі выпрабаванняў гэтага метаду лячэння па меры паступлення новых звестак і адкарэктуе рэкамендацыі ў выпадку патрэбы», - сказала намесніца міністра.

Навукоўцы ў Брытаніі раней таксама высветлілі, што некаторыя зубныя пасты і апаласквальнікі могуць знішчыць каранавірус у роце на 99,9%. Гаворка ідзе пра пасты, якія змяшчаюць цынк і цыну, і апаласквальнікі з хларыдам цетылпірыдынію - антымікробным кампанентам, які таксама можна сустрэць у пасцілках для горла.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках