28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інгрыда Шыманітэ: Літва і Латвія адзіныя ў ацэнцы БелАЭС

Інгрыда Шыманітэ: Літва і Латвія адзіныя ў ацэнцы БелАЭС

Таксама балтыйскія краіны працягнуць дапамагаць беларусам, які змагаюцца за свабоду.

Дзве балтыйскія краіны адзіныя ў меркаванні, што БелАЭС небяспечная, і што яе электраэнэргіі не можа быць на рынку Еўразвязу.

Аб гэтым заявіла прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ пасля свайго візіту ў Рыгу.

"Адзін з найважнейшых момантаў, што я магла б сказаць пасля гэтай сустрэчы - што палітычная ацэнка сітуацыі абсалютна такая ж і ва ўрадзе Літвы, і ва ўрадзе Латвіі: БелАЭС небяспечная, яна нясе пагрозу, яе электраэнэргіі не павінна быць на рынках Еўразвязу (ЕЗ) або краін Балтыі, на рынках нашых краін, за выключэннем тэхнічнай плыні, якая пакуль яшчэ патрэбная", - сказала прэм'ерка Літвы Інгрыда Шыманітэ.

Таксама абмяркоўваліся іншыя аспекты, звязаныя з Беларуссю, піша Delfi.

Літоўская прэм'ер-міністарка Інгрыда Шыманітэ заявіла, што абавязкам Літвы і Латвіі з'яўляецца дапамога людзям, якія бягуць ад менскага рэжыму, а не канкурэнцыя за кампаніі суседняй краіны.

"Я не думаю, што гэта нейкая канкурэнцыя. Пазіцыя нашых дзвюх краін, а таксама Польшчы вельмі ясная - мы дапамагаем беларускім людзям, якіх пераследуе рэжым з розных прычын. І гэта розныя людзі, гэта не толькі прадстаўнікі бізнэсу, гэта і журналісты, і актывісты грамадзянскай супольнасці", - заявіла прэм'ер-міністарка Літвы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках