У Менску закрылі офіс Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека
11- 21.06.2021, 14:04
- 11,402
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі прадаўжае пагаршацца.
Беларусь прыпыніла працу офіса Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ў Менску. Пра гэта журналістам паведаміла Вярхоўная камісарка ААН у правах чалавека Мішэль Бачэлет, паведамляе «Белсат».
Вярхоўная камісарка сцвярджае, што «прадаўжае атрымліваць шматлікія паведамленні пра адвольныя арышты і затрыманні, катаванні і дрэннае абыходжанне». Яна мяркуе, што офіс у Менску быў «акном супрацоўніцтва», і падкрэслівае, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі прадаўжае пагаршацца.