20 красавiка 2024, Субота, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: расейцы назвалі Сталіна самым выбітным чалавекам гісторыі

43
Апытанне: расейцы назвалі Сталіна самым выбітным чалавекам гісторыі

Аднак усё менш жыхароў РФ уважаюць такім Пуціна.

Расейцы прадаўжаюць уважаць Іосіфа Сталіна самым выбітным чалавекам у гісторыі. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага «Левада-цэнтрам» у траўні (ёсць у распараджэнні «Новай газеты»).

У першую пяцёрку выбітных асоб апроч Сталіна (39%), які «ўтрымлівае лідарства» з 2012 года, таксама ўвайшлі Уладзімір Ленін (30%), Аляксандр Пушкін (23%), Пётр I (19%) і Уладзімір Пуцін (15%). Пры гэтым доля тых, хто называў Пуціна, скарацілася ўдвая за чатыры гады (34% у 2017 годзе), а Пушкіна - з 34% да 23%.

Сёлета ў першую дзясятку таксама ўвайшлі: Юрый Гагарын (13% супраць 20% у 2017 годзе), Георгій Жукаў (12%), Леанід Брэжнеў (10% супраць 8% у 2017 годзе), Альберт Эйнштэйн (9% супраць 7%), Дзмітрый Мендзялееў (8% супраць 10%).

У параўнанні з 2017 годам вырасла доля тых, хто ўважае за самага выбітнага чалавека ў гісторыі Андрэя Сахарава: з 2% да 7%. Акрамя таго, значна вырасла доля тых, хто не змог адказаць: з 9% у 2017 годзе да 19% у 2021 годзе.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках