25 красавiка 2024, Чацвер, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аргенціна заявіла пра недахоп другога кампанента «Спадарожніка V»

9
Аргенціна заявіла пра недахоп другога кампанента «Спадарожніка V»

Першыя партыі расейскага прэпарата паступілі ў паўднёваамерыканскую краіну ў канцы снежня 2020 года.

Улады Аргенціны пачалі інтэнсіўныя перамовы з Расеяй, каб дамагчыся адпраўкі ў краіну новых партый вакцыны ад каранавіруса «Спадарожнік V». Але ні аб'ёмы, ні тэрміны паставак пакуль невядомыя, піша аргентынская газета La Nacion са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы. Многія аргенцінцы прышчапіліся першым кампанентам «Спадарожніка V» яшчэ ў сакавіку-красавіку 2021, але дагэтуль не дачакаліся паўторнай прышчэпкі. У Расейскім фондзе наўпроставых інвестыцый адмовіліся ад каментароў, паведамляе «Радыё Свабода».

Да сярэдзіны чэрвеня ў краіну паступіла амаль 7,9 мільёна адзінак першага кампанента вакцыны - і толькі крыху больш за 1,5 мільёна адзінак другога кампанента, гэта значыць, прыкладна ў пяць разоў менш. Улады Аргенціны ўжо павялічылі тэрмін паміж увядзеннем першага і другога кампанента да 12 тыдняў.

«Мы просім Расею даслаць другую дозу, бо ёсць шмат людзей, у якіх заканчваецца 12 тыдняў з моманту атрымання першай дозы», - сказала крыніца La Nacion. Яна дадала, што пакуль турбавацца няма пра што, бо нават першы кампанент вакцыны «Спадарожнік V» паказаў эфектыўнасць 78,6% і дапамагае пазбегнуць цяжкай формы хваробы і смерці.

Сярод вакцын, якія закупляе Аргенціна, «Спадарожнік V» - адзіная, якая складаецца з двух розных кампанентаў. Першыя партыі расейскага прэпарата паступілі ў Аргенціну ў канцы снежня 2020 года.

Крыніцы La Nacion у медыцынскіх колах Буэнас-Айрэса кажуць, што да канца чэрвеня другі кампанент вакцыны павінны атрымаць блізу 70 тысяч чалавек. У адміністрацыі прэзідэнта Аргенціны газеце паведамілі, што Расея сутыкаецца з цяжкасцямі пры нарошчванні вытворчасці вакцыны, таму ўлады непакояцца аб будучых пастаўках. У пачатку чэрвеня Аргенціна абвясціла аб пачатку вытворчасці расейскай вакцыны на ўласных магутнасцях і планах неўзабаве наладзіць вытворчасць да паўмільёна доз на тыдзень - але поспех гэтага плана залежыць ад бесперабойнасці паставак актыўнага інгрэдыенту вакцыны з Расеі.

Агенцтва Bloomberg паведамляла, што, «нягледзячы на абяцанні Расеі забяспечыць уколамі кожнага дзясятага жыхара планеты сёлета, замежныя рынкі адчуваюць хранічны недахоп паставак». У прыклад нашае агенцтва прывяло Аргенціну і Мексіку, улады якой у траўні таксама заяўлялі пра недахоп другога кампанента «Спадарожніка V». У Расейскім фондзе наўпроставых інвестыцый, які займаецца экспартам расейскай вакцыны, заявілі Bloomberg, што пастаўкі ідуць паводле плану, а пагадненні фонду з 25 вытворцамі ў 14 краінах дазволяць выпусціць 1,6 мільярда доз вакцыны ў 2021 годзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках