18 красавiка 2024, Чацвер, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Люксембурга: Маё пажаданне заключаецца ў тым, каб Лукашэнка адказаў перад Міжнародным судом

2
Кіраўнік МЗС Люксембурга: Маё пажаданне заключаецца ў тым, каб Лукашэнка адказаў перад Міжнародным судом
ЖАН АСЕЛЬБОРН
ФОТА: THOMAS SAMSON / AFP / GETTY IMAGES

Жан Асельборн таксама спадзяецца, што санкцыі паставяць рэжым Таракана на калені.

Міністр замежных справаў Люксембурга Жан Асельборн заявіў, што спадзяецца на міжнародны суд над Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта паведамляе РІА Навіны.

«Еўрапейскі Звяз паказаў, на што ён здольны пры жаданні. Іншае стала б катастрофай, вядома, мы выразна паказваем, што сталінізму і дзяржаўнаму тэрарызму няма месца ў 21 стагоддзі», – заявіў Жан Асельборн у Брусэлі падчас сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЕЗ.

Паводле ягоных словаў, прынятыя Еўразвязам новыя санкцыі датычна Беларусі будуць «балючымі і, спадзяюся, настолькі балючымі, што паставяць рэжым на калені».

«Маё пажаданне заключаецца ў тым – мы гэтага вызначаць не можам – каб аднойчы Лукашэнка адказаў перад Міжнародным судом за тыя пакуты, якія ён нанёс народу», – дадаў Асельборн.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках