24 красавiка 2024, Серада, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Міністэрстве аховы здароўя далі некалькі парадаў, як перанесці спёку

6
У Міністэрстве аховы здароўя далі некалькі парадаў, як перанесці спёку

У некаторых рэгіёнах Беларусі 22 чэрвеня слупок тэрмометра падымецца да 35 градусаў.

У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі далі некалькі парадаў, як перанесці спякоту. Яны былі апублікаваныя на афіцыйным сайце ўстановы.

Не рэкамендуецца выходзіць на вуліцу з 11 да 17 гадзіны без асаблівай патрэбы. Менавіта ў гэты час максімальная сонечная актыўнасць. Лепш за ўсё апранаць свабодную вопратку з натуральных тканінаў, а таксама адкрыты і камфортны абутак.

– На вуліцы варта трымацца ў цені, перыядычна заходзіць у памяшканні з кандыцыянерамі. Пры сабе заўсёды мець бутэлечку пітной вады. У памяшканні пры наяўнасці кандыцыянера не варта астуджаць паветра ніжэй за 18–20 градусаў, каб унікнуць цяжкіх прастудных захворванняў. Таксама пажадана ад кандыцыянера знаходзіцца падалей. Калі ж яго няма, для астуджэння паветра можна выкарыстоўваць ёмістасць з вадой, якая ставіцца перад вентылятарам, – праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Ва ўстанове дадалі, што для таго, каб абараніць свой арганізм ад абязводжвання, трэба больш піць не вельмі халоднай вадкасці – не менш за 1,5–3 літры за дзень. Да прыкладу, ваду з сокам цытрыны, узвары, негазаваную мінеральную ваду, цёплую зялёную гарбату без цукру, морсы.

У Міністэрстве аховы здароўя парэкамендавалі ў спякоту выключыць з рацыёну тлустыя, смажаныя і салодкія стравы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках