24 красавiка 2024, Серада, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржпазыка Беларусі ўпала ў чаканні санкцый

4
Дзяржпазыка Беларусі ўпала ў чаканні санкцый

24–25 чэрвеня лідары ЕЗ павінны зацвердзіць забарону на аперацыі з беларускімі каштоўнымі паперамі.

Дзяржаўныя аблігацыі Беларусі ўпалі на гандлі ў панядзелак на чаканнях жорсткіх эканамічных санкцый Еўразвязу, якія лідары ЕЗ разгледзяць на саміце 24–25 чэрвеня.

Беларускія еўрабонды з выплатай у 2031 годзе патаннелі на 5% са скокам прыбытковасці на 60 базісных пунктаў на фоне паведамленняў, што пакет захадаў за прымусовую пасадку рэйсу Ryanair будзе ўключаць поўную забарону на гандаль суверэннымі каштоўнымі паперамі паводле сцэнару, які раней быў задзейнічаны для Венесуэлы .

Санкцыі супраць другаснага рынку бондаў азначаюць, што іхнія трымальнікі апынуцца «закрытымі» ў паперах – без магчымасці прадаць на другасным рынку.

Гэта «будзе горш за ўсё, што мы бачылі ў санкцыях», канстатуе Віктар Жабо, кіраўнік актываў Aberdeen Standard Investments у Лондане.

Беларускія паперы «стануць дэ-факта недатыкальнымі», кажа ён.

Пакупнікоў на рынку ўжо практычна няма, гандлю амаль не адбываецца, піша Financial Times.

Брокеры вызначаюць індыкатыўныя кошты на 5-6% ніжэй за ўзровень закрыцця мінулага тыдня, але і з такім дысконтам – 87,5% ад наміналу – ахвотных набыць не знаходзіцца.

У панядзелак ЕЗ увёў чацвёрты пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, уключыўшы ў «чорныя спісы» 78 фізічных і 16 юрыдычных асобаў.

Пад забаронай на ўезд і блакаваннем актываў апынуліся беларускія чыноўнікі, сілавікі і дзяржпрапагандысты, сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі, а таксама расейскі мільярдэр Міхаіл Гуцарыеў – буйны інвестар у эканоміку Беларусі.

Акрамя гэтага, кіраўнікі МЗС ЕЗ зацвердзілі пакет сектаральных эканамічных санкцый. Ён будзе ўключаць забарону на набыццё беларускіх угнаенняў, нафтапрадуктаў і тытуню, а таксама – на крэдытаванне і аперацыі з беларускімі каштоўнымі паперамі, расказалі Reuters дыпламаты ў Брусэлі.

Зацвердзіць санкцыі трэба будзе Радзе Еўразвязу пазней на гэтым тыдні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках