18 красавiка 2024, Чацвер, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ракфелеры ўзначаляць развіццё зялёнай энэргетыкі

6
Ракфелеры ўзначаляць развіццё зялёнай энэргетыкі

Інвестыцыі ў аднаўляльныя крыніцы энэргіі сталі буйным бізнэсам у Еўропе і ЗША.

Дабрачынны фонд найбуйнейшага ў свеце прадаўца мэблі IKEA і Фонд сям'і Ракфелераў укладуць самыя вялікія ў сваёй гісторыі сродкі ў крыніцы аднаўляльнай энэргіі, піша РБК 21 чэрвеня.

Будзе створаны асобны фонд, дзе маюць намер прывабіць дзесяць мільярдаў даляраў дадатковых сродкаў ад міжнародных агенцтваў развіцця.

Пры гэтым самі стваральнікі фонду маюць намер укласці ў яго 500 мільёнаў даляраў кожны з мэтай скараціць выкіды парніковых газаў на адзін мільярд тонаў і паспрабаваць вывесці больш за адзін мільярд чалавек з энэргетычнай беднасці ў такіх краінах, як Індыя, Нігерыя і Эфіопія.

"Гэта можа быць камерцыйна выгадным. Першапачатковая рызыка складае $ 1 млрд, і гэта можа разблакаваць дзясяткі мільярдаў даляраў. Мы тут не гуляем. Мы бачылі, як гэта працуе ў Індыі. Мы ведаем, што трэба, каб дамагчыся поспеху", – пракаментаваў ініцыятыву прэзідэнт Фонду сям'і Ракфелераў Раджыў Шах.

Выканальны дырэктар IKEA Foundation Пер Хегенес заявіў, што ініцыятыва дае "вельмі важную" магчымасць супрацьстаяць дзвюм самым вялікім пагрозам у краінах, якія развіваюцца: беднасці і змене клімату.

Як адзначае Financial Times, інвестыцыі ў аднаўляльныя крыніцы энэргіі сталі буйным бізнэсам у Еўропе і ЗША, аднак IKEA і RFF імкнуцца зрабіць нешта падобнае з больш дробнымі праектамі на развіццёвых рынках.

"Развіццё праектаў размеркаваных аднаўляльных крыніцаў энэргіі, а не цэнтралізаваных электрастанцый, у асноўным у выглядзе міні-праектаў сонечнай энэргетыкі, але таксама і некаторых мікрагідраэнэргетычных праектаў", – піша FT пра мэту ініцыятывы IKEA і Ракфелераў.

У абодвух фондах паведамілі, што ў рамках рэалізацыі праекту яны ўжо падпісалі дамовы з Міжнароднай фінансавай карпарацыяй (уваходзіць у структуру Сусветнага банка) і Міжнароднай карпарацыяй фінансавання развіцця ЗША, выказаўшы надзею на тое, што ўдзел IKEA заахвоціць еўрапейскія агенцтвы падлучыцца да рэалізацыі гэтай ідэі.

Шах мяркуе, што ствараная платформа можа ў канчатковым выніку каштаваць да 100 мільярдаў даляраў ці нават да аднаго трыльёна даляраў з улікам выкарыстання яе "дабрачыннага капіталу ў якасці вагара для атрымання камерцыйнага капіталу".

Паводле ягоных словаў, пандэмія каранавірусу адкінула развіццё бедных краінаў на два дзесяцігоддзі таму, і ў гэтых дзяржавах існуе вострая неабходнасць у стымуляванні эканамічнага росту экалагічна бяспечным спосабам. "Прыйшоў час дзейнічаць", – падкрэсліў Шах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках