25 красавiка 2024, Чацвер, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржсакратар ЗША пракаментаваў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

3
Дзяржсакратар ЗША пракаментаваў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

ЗША маюць намер адстойваць фундаментальныя свабоды народа Беларусі.

Новыя санкцыі Захаду ў дачыненні да службовых асобаў і шэрагу прадпрыемстваў Беларусі адлюстроўваюць трансатлантычную прыхільнасць падтрымцы "дэмакратычных спадзяванняў" народа краіны. Гэта сцвярджаецца ў распаўсюджанай у панядзелак пісьмовай заяве дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена.

"Гэтыя скаардынаваныя пастановы дэманструюць няўхільную трансатлантычную прыхільнасць падтрымцы дэмакратычных спадзяванняў беларускага народа", – мяркуе кіраўнік знешнепалітычнай установы ЗША. Згодна з выкладзенай ім інфармацыяй, Вашынгтон увёў забарону на выдачу амерыканскіх уязных візаў, што тычыцца 46 афіцыйных асобаў Беларусі, якія займаюць "ключавыя пасады" ў адміністрацыі Лукашэнкі, шэрагу міністэрстваў і ўстановаў, а таксама дадатковыя санкцыі ў дачыненні да яшчэ 16 грамадзянаў і пяці арганізацый.

"Злучаныя Штаты прадаўжаюць падтрымліваць міжнародныя намаганні ў расследаванні парушэнняў, якія былі зробленыя падчас беларускіх прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, а таксама наступны ўціск [акцый пратэсту]", – адзначае Блінкен. Як ён запэўнівае, амерыканскія ўлады маюць намер адстойваць "фундаментальныя свабоды" народа Беларусі.

Паводле словаў Блінкена, пастановы пра ўжыванне Вялікай Брытаніяй, ЕЗ, Канадай і ЗША новых абмежавальных захадаў супраць Менска былі выпрацаваныя ў святле інцыдэнту з пасадкай у аэрапорце Менска самалёта ірландскай авіякампаніі Ryanair.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках