16 красавiка 2024, aўторак, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйна: Індыйскі штам COVID-19 выяўлены ў Менску

22
Афіцыйна: Індыйскі штам COVID-19 выяўлены ў Менску
ФОТА: GETTYIMAGES

Ён можа больш эфектыўна распаўсюджвацца ў параўнанні з іншымі варыянтамі вірусу.

У Беларусі ўпершыню афіцыйна выяўлены індыйскі штам каранавірусу.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя:

– Аналіз паслядоўнасцяў вірусу SARS-CoV-2 (вылучаных у чэрвені з пробаў пацыентаў з пацверджаным COVID-19) паказаў, што ў Менску 10 даследаваных узораў мелі набор мутацый у шыпавідным бялку, характэрных для «індыйскага» варыянту (дэльта). Цыркуляцыя гэтага варыянту ў іншых рэгіёнах Беларусі не выяўленая.

Сёння ёсць падставы меркаваць, што «індыйскі» варыянт можа больш эфектыўна распаўсюджвацца ў параўнанні з іншымі варыянтамі вірусу. Мутацыі ў шыпавідным бялку, прыводзяць да таго, што вірус лепш прымацоўваецца да рэцэптару клеткі і лепш пранікае ў яе.

Высокі ўздым захворвання COVID-19 у Расеі ў чэрвені 2021 года выкліканы менавіта гэтым варыянтам, дзель якога ў Маскве і Санкт-Пецярбургу складае практычна 90%.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках