25 красавiка 2024, Чацвер, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад ЗША «канфіскаваў» дамены дзясяткаў іранскіх сайтаў

2
Урад ЗША «канфіскаваў» дамены дзясяткаў іранскіх сайтаў

Гэтыя рэсурсы выкарыстоўваліся з парушэннем амерыканскіх санкцый.

Міністэрства юстыцыі ЗША канфіскавала дамены больш як 30 звязаных з Іранам навінавых сайтаў, якія яно абвінаваціла ў распаўсюдзе дэзінфармацыі, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Сёння, на падставе судовых пастановаў, ЗША канфіскавалі 33 сайты, якія выкарыстоўваюцца іранскім Звязам ісламскага радыё і тэлевізіі, і тры сайты, якія кіруюцца “Катаіб Хізбала”, з парушэннем санкцый ЗША», – гаворыцца ў заяве Мінюста.

Іранскія СМІ пацвердзілі, што некалькі навінавых сайтаў, звязаных з дзяржавай, мяркуючы з усяго, былі «канфіскаваныя» ўрадам ЗША без якіх-небудзь дакладных прычынаў або тлумачэнняў.

У лік сайтаў, раптам адключаных ад сеткі, увайшлі англамоўная дзяржаўная тэлевізія Press TV, арабскі канал «Аль-Алам» і спадарожнікавы канал навінаў Еменскіх паўстанцаў хуці «Аль-Масірах».

Пры спробе зайсці на гэтыя сайты з'яўляецца паведамленне, што канфіскацыя праведзеная «на падставе выдадзеных ордараў».

Паведамленне суправаджаецца пячаткамі ФБР і Бюро пытанняў прамысловасці і бяспекі Міністэрства гандлю.

«Аль-Масірх» выпусціў заяву, у якой прызнаў канфіскацыю, адзначыўшы, што канал прадоўжыць выконваць сваю місію, каб «любымі сродкамі супрацьстаяць амерыканскім і ізраільскім актам пірацтва супраць нашай краіны».

Канфіскацыя даменаў адбылася праз некалькі дзён пасля абрання вядомага крытыка Захаду Эбрахіма Раісі новым прэзідэнтам Ірана.

У кастрычніку ЗША канфіскавалі 92 даменныя імені, заявіўшы, што яны «незаконна выкарыстоўваліся Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі «для распаўсюджвання дэзінфармацыі».

Дамены, звязаныя з падтрыманымі Іранам групоўкамі ў Іраку і ліванскай «Хезбола», таксама былі замарожаныя, паведаміла Agence France-Presse.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках