19 красавiка 2024, Пятніца, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Емене ідуць жорсткія баі за горад Марыб

У Емене ідуць жорсткія баі за горад Марыб
ФОТА: ANDALOU AGENCY

За два дні загінулі 90 чалавек.

У Емене ідуць жорсткія баі за горад Марыб паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі-хусітамі. За два дні загінулі 90 чалавек, паведамляе France 24.

Хусіты актывізавалі спробы захапіць Марыб, які з'яўляецца апошняй апорай урадавых войскаў на поўначы краіны. Кантроль над багатым на нафту рэгіёнам умацаваў бы іх пазіцыі на мірных перамовах, адзначаюць журналісты.

Афіцыйныя асобы лаялістаў паведамілі AFP, што ўрадавыя войскі здолелі адбіць атаку хусітаў, у выніку якой з панядзелка, 21 чэрвеня, загінулі 63 паўстанцы і 27 салдатаў лаялістаў.

Узмацненне баёў за Марыб і магчымы пераход яго пад кантроль паўстанцаў стварае гуманітарную пагрозу, паколькі многія еменцы ўцякалі ў гэты раён, ратуючыся ад баявых дзеянняў у іншых частках краіны.

Кааліцыя на чале з Саудаўскай Аравіяй уварвалася ў Емен у сакавіку 2015 года пасля таго, як хусіты скінулі ўрад краіны.

У красавіку 2021 года хусіты атакавалі нафтаперапрацоўчыя заводы ў Саудаўскай Аравіі з дапамогай дронаў і ракетаў.

19 чэрвеня СПА Саудаўскай Аравіі перахапіла 17 дронаў хусітаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках