25 красавiка 2024, Чацвер, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Збіраюся жыць доўга

4
Максім Вінярскі: Збіраюся жыць доўга
МАКСІМ ВІНЯРСКІ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» паведаміў важную інфармацыю з Магілёўскай турмы.

Складаная сітуацыя ў палітвязня, актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага, паведамляе «Радыё Рацыя».

Ягоная сястра Алена Церашкова расказала, што ён цяпер пастаўлены на прафілактычны ўлік не толькі як схільны да экстрэмізму, але і як нібыта схільны да суіцыду.

Вось цытата з ліста: «Яшчэ адна навіна: цяпер я, як і мае таварышы, пастаўлены на прафілактычны ўлік не толькі як схільны да экстрэмізму, але і як нібыта схільны да суіцыду. І з гэтай нагоды я афіцыйна заяўляю: не дачакаюцца! Я збіраюся жыць доўга, каб не толькі на свае вочы ўбачыць гістарычную справядлівасць – гэта, я ведаю, не за гарамі. Нам усім хопіць працы ў вольным грамадстве, і ўнёсак кожнага будзе дарэчны. Таму ніякага суіцыду я не планую, гэты шлях для мяне непрымальны».

Актывіста Максіма Вінярскага затрымалі 22 студзеня і абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.

25 траўня ў Магілёўскім абласным судзе яго асудзілі на 5 гадоў зняволення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках