25 красавiка 2024, Чацвер, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урок Сербіі дзяржаўным дзівакам

6
Урок Сербіі дзяржаўным дзівакам
Фота: onliner.by

Перахапіў самалёт? Так і разбірайся, Лукашэнка.

Вялікая балканская сяброўка Расеі, гістарычная хаўрусніца, краіна, з якой Масква сябруе супраць NATO – Сербія, забараніла самалётам Беларусі прызямляцца і ўзлятаць у сваіх аэрапортах. Чарнагорыя, яшчэ адна гістарычная сяброўка, таксама забараніла.

Як разумееце, гэта адказ на дзеянні Лукашэнкі супраць самалёта Ryanair.

Чаму так?

Таму што нацыянальны інтарэс Сербіі – стаць часткай Еўропы. Гэта важна з эканамічнага гледзішча. Сербія з Еўропай цесна звязаная.

Ісці дзеля «братэрства» за дыктатарам, які чыніць беззаконне, Сербіі не хочацца. Перахапіў самалёт? Так і разбірайся, Лукашэнка, плаці сам. Пры чым тут мы? Кланяйся, прасі прабачэння.

Гэта ўрок расейскай «дыпламатыі», якая «рогамі наперад», не гледзячы, упёрлася за Лукашэнку. У чым тут Расеі? Быць закладнікам дзеянняў неўраўнаважанага дыктатара? Плаціць паводле ягоных рахункаў?

Час перастаць быць дурнаватымі дзівакамі.

Telegram-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках