25 красавiка 2024, Чацвер, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускай прамысловасці ўтварыліся рэкордныя запазычанасці

2
У беларускай прамысловасці ўтварыліся рэкордныя запазычанасці

Хуткасць росту завінавачанасці – большая, чым за ўвесь 2020 год.

Улады пералічылі памер запазычанасцяў у флагманаў беларускай прамысловасці. На справаздачную дату чыноўнікі ўбачылі максімальныя сумы, пішуць banki24.by.

Да 1 траўня сумарная завінавачанасць буйных і сярэдніх прадпрыемстваў прамысловасці склала 94,8 млрд BYN. Гэтая велічыня з'яўляецца рэкорднай за ўсю гісторыю вымярэнняў паводле прынятай у краіне методыкі.

З пачатку 2021 года сумарныя запазычанасці ў прамысловасці падскочылі на 22,8%. Гэта больш, чым за ўвесь 2020 год, калі рост склаў +18,5%.

Шэраг галінаў прамысловасці таксама паказаў максімальную завінавачанасць за перыяд замераў. Напрыклад, да такіх адносіцца горназдабыўная галіна з памерам пазыкі на 1 траўня 3,616 млрд BYN. З пачатку 2021 года сума абавязальніцтваў у гарнякоў вырасла на 11,9%. У мінулай пяцігодцы ў гэтай галіне адзначаўся кратны рост запазычанасці – у 5,8 разы.

Апошні буйны скачок прыйшоўся на 1 квартал 2020-га: тады НПЗ зазналі праблемы з расейскай сыравінай і на заводы ішла беларуская нафта. Збольшага рост запазычанасці тлумачыцца дэвальвацыяй беларускага рубля. У 2000–2010-я гг. прадпрыемствы актыўна бралі валютныя крэдыты. Адпаведна абясцэненне «зайчыка» аўтаматычна вядзе да ўзбуйнення валютнай запазычанасці ў рублёвым эквіваленце.

Завінавачанасці харчпраму на справаздачную дату склалі 11,6 млрд BYN. Гэтая галіна займае другое месца ў памеры сумарнай пазыкі пасля энэргетыкі. У энэргетыцы запазычанасць таксама стала рэкорднай за ўвесь час і дасягнула 22,5 млрд BYN. У параўнанні з 1 студзеня адбыўся скачок абавязальніцтваў у 3,7 разы.

Шэраг кампаній у пачатку года памянялі асноўны від дзейнасці, што адбілася на аб'ёме запазычанасці. У топ-3 у суме сумарных пазыкаў увайшлі дрэваапрацоўка і цэлюлознікі. На 1 траўня іх завінавачанасці падраслі да 10,9 млрд BYN. Значны аб'ём запазычанасці звязаны з праведзенай у галіне мадэрнізацыяй.

У флагманаў нафтаперапрацоўкі абавязальніцтвы дасягнулі гістарычнага максімуму – 6,011 млрд BYN. З пачатку года яны павялічыліся на 17,8%. Паводле афіцыйных справаздачаў нафтаперапрацоўка не мае ўласных зваротных сродкаў.

На 1 красавіка велічыня гэтага паказніку ў галіне склала мінус 1,558 млрд BYN. З гэтай прычыны прадпрыемствы папаўняюць зваротку за кошт пазыковых рэсурсаў і тым самым павялічваюць агульную завінавачанасць. У хімічнай прамысловасці сумарныя абавязальніцтвы склалі 6,497 млрд BYN (абсалютны рэкорд за перыяд замераў).

З пачатку 2021 года сума запазычанасці хімпраму вырасла на 12%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках