28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіеста, кулеры з вадой і вялікі перапынак: Як беларусы працуюць у такую спёку

5
Сіеста, кулеры з вадой і вялікі перапынак: Як беларусы працуюць у такую спёку

Парады для тых, хто вымушаны праводзіць час у офісе.

Чэрвень сёлета б'е тэмпературныя рэкорды. У Беларусі ў сераду быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. А 22 чэрвеня ў нашай краіне зафіксавалі новы тэмпературны рэкорд чэрвеня за ўвесь перыяд метэаназіранняў – 35,9°С. Працаваць у такую спякоту складана. Цяжэй за ўсё тым, хто працуе на адкрытым паветры.

Партал tut.by падрыхтаваў некалькі парадаў, як выжыць у офісе і што можна зрабіць, каб працаваць было камфортна.

Ці можна пачаць працаваць раней, а ў абед зладзіць вялікі перапынак?

У Беларусі няма дакумента, які рэгламентаваў бы даўжыню працоўнага часу для тых, хто працуе на вуліцы. Кожны працадаўца можа сам вызначаць, калі супрацоўнікам пачынаць працоўны дзень, а калі заканчваць. Напрыклад, на прадпрыемстве могуць дамовіцца: на працу будуць выходзіць а шостай раніцы, абвяшчаць у самы санцапёк сіесту, а вечарам зноў працаваць. Ці наладжваць частыя перапынкі.

Для офісных супрацоўнікаў дзейнічаюць санітарныя нормы і правілы, аднак кожны працадаўца можа перагледзець рэжым працы і спаслацца на «правілы ўнутранага працоўнага распарадку».

Як кіраўніцтва павінна клапаціцца пра падначаленых, калі на градусніку +30?

Пры магчымасці забяспечваць вадой, а калі чалавек займаецца фізічнай працай – яшчэ і мінералкай. Напрыклад, кіроўцам грамадскага транспарту, камбайнерам, трактарыстам выдаецца мінеральная вада. Калі гаворка ідзе пра офісных супрацоўнікаў, галоўнае, каб у памяшканні стаяў кулер.

Якая тэмпература павінна быць на працоўным месцы?

У офісах – не большая за 28 градусаў. Калі тэмпература вышэйшая, працоўны дзень скарачаецца на гадзіну. Для вытворчых памяшканняў прадугледжаныя іншыя правілы. Тэмпературны рэжым на прадпрыемстве залежыць ад катэгорыі працаў.

Напрыклад, калі чалавек шмат перасоўваецца, носіць цяжары, у памяшканні павінна быць халаднавата (18–20 градусаў).

Што ж тычыцца кіроўцаў грамадскага транспарту, тэмпература ў кабіне не можа быць вышэйшай за 28 градусаў.

Праца будаўнікоў у моцную спёку рэгулюецца асобным дакументам. У ім пазначана: наймальнік павінен забяспечыць супрацоўнікаў бутыляванай вадой на кожным паверсе ўзводжанага будынка, а таксама абвяшчаць перапынкі пры тэмпературы большай за 30 градусаў. Працоўны дзень тут скарачаецца на гадзіну пры 27-градуснай спякоце

Можна адмовіцца працаваць у спёку?

Любы супрацоўнік можа адмовіцца ад працы, калі сапраўды ёсць пагроза ягонаму жыццю і здароўю. Ён павінен пісьмова паведаміць кіраўніцтву, што пры такой спякоце працаваць немагчыма. Але пакуль шэф не разгледзіць гэтую заяву, свае абавязкі давядзецца выконваць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках