19 красавiка 2024, Пятніца, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ПАРЕ пачынаюцца дэбаты датычна Беларусі

3
У ПАРЕ пачынаюцца дэбаты датычна Беларусі

Пытанне ўключылі ў парадак дня паводле тэрміновай працэдуры.

У Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) пачынаюцца дэбаты датычна сітуацыі ў Беларусі. Гэтае пытанне ўключылі ў парадак дня паводле тэрміновай працэдуры.

Расея выступала за тое, каб адкласці дэбаты, паведаміў удзельнік дэбатаў, народны дэпутат Украіны Аляксей Ганчарэнка:

«Я неаднаразова падымаў пытанне парушэння правоў чалавека ў Беларусі. А да дакладу, які зацвердзілі вясной у ПАРЕ, былі ўключаныя мае праўкі. Сярод іншага, я прапаноўваў стварыць на базе Рады Еўропы стала дзейны орган, які будзе сачыць за сітуацыяй у Беларусі, а таксама адзначаў, што эканамічнае, фінансавае і палітычнае супрацоўніцтва з Беларуссю, павінна залежаць ад вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення рэпрэсій.

Дыктатар Лукашэнка не прыслухаўся да патрабаванняў і за гэты час паспеў ператварыцца ў тэрарыста, выкраўшы апазіцыянера Рамана Пратасевіча і сілай прымусіўшы сесці самалёт. Мы павінны зрабіць больш жорсткім ціск на рэжым Лукашэнкі, каб пазбавіць яго магчымасці існавання!

Сярод сцягоў Рады Еўропы пакуль не хапае бел-чырвона-белага. Але прыйдзе час – і гэты сцяг з'явіцца на адным з флагштокаў у Страсбургу. Жыве Беларусь!» – напісаў Аляксей Ганчарэнка ў сваім тэлеграм-канале.

21 чэрвеня ў Страсбургу (Францыя) пачалася летняя сесія Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ).

Сесія праходзіць з 21 да 24 чэрвеня ў гібрыдным фармаце: частка ўдзельнікаў прыбыла ў Страсбург, а яшчэ частка далучылася праз відэасувязь.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках