20 красавiка 2024, Субота, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі абрынулі каціроўкі суверэнных еўрааблігацый Беларусі

2
Санкцыі абрынулі каціроўкі суверэнных еўрааблігацый Беларусі

Гэта адбылося якраз падчас пікавых выплатаў у дзяржпазыцы.

Новыя санкцыйныя дзеянні ў дачыненні да шэрагу беларускіх кампаній і фізічных асобаў прывялі да падзення каціровак на суверэнныя еўрааблігацыі Беларусі, паведамляе фінансавы партал Cbonds.

Так, паводле звестак парталу, індыкатыўныя каціроўкі пяці выпускаў еўрааблігацый за 21 чэрвеня знізіліся больш чым на 300 базісных пунктаў: еўрааблігацыі 2026 года выплаты прадэманстравалі зніжэнне індыкатыўных каціровак на 373 б.п., 2031 года выплаты – на 350 б.п., 2023 года выплаты – на 311 б.п., 2027 года выплаты – на 314 б.п., 2030 года выплаты – на 368 б.п.

Як паведамлялася, у чэрвені 2020 года беларускія ўлады размясцілі сярод заходніх інвестараў два новыя выпускі еўрааблігацый на 1,25 млрд даляраў. Блізу 97% еўрааблігацый Беларусі набытыя буйнымі заходнімі кіраўнічымі кампаніямі і інвестыцыйнымі фондамі.

Размяшчэннем еўрабондаў улады займаюцца для прываблівання сродкаў, якія накіроўваюцца на рэфінансаванне плацяжоў у дзяржпазыцы. Пачынаючы з 2012 года Беларусь павінна выплачваць за год паводле дзяржпазыкі больш за 3 млрд даляраў. Пікавыя выплаты Беларусі ў дзяржпазыцы, паводле звестак Мінфіна, прадоўжацца як мінімум да 2026 года.

21 чэрвеня Рада ЕЗ ухваліла чацвёрты пакет санкцый у дачыненні да Беларусі. Еўразвяз ухваліў увядзенне санкцый у дачыненні да 78 фізічных і васьмі юрыдычных асобаў і на гэтым тыдні павінен разгледзець сектаральныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. ЕЗ зрабіў значна больш жорсткай сваю пазіцыю пасля травеньскага інцыдэнту з самалётам Ryanair.

Раней паведамлялася, што пасля ўзгаднення ў ЕЗ пакету сектаральных санкцый для Беларусі будзе нанесены ўдар па сямі сектарах эканомікі, у тым ліку і гандлі ўгнаеннямі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках