23 красавiка 2024, aўторак, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Варшавы, якія галадалі на знак пратэсту пад будынкам Еўракамісіі, атрымалі адказ на петыцыю

1
Беларусы Варшавы, якія галадалі на знак пратэсту пад будынкам Еўракамісіі, атрымалі адказ на петыцыю

Брусэль пацвердзіў, што рыхтуе сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Беларусы Варшавы, якія дзесяць дзён трымалі галадоўку пад будынкам Еўракамісіі, дамагаючыся ўвядзення эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, атрымалі адказ на сваю петыцыю.

Нагадаем, беларуская дыяспара ў польскай сталіцы сабрала 4156 подпісаў у падтрымку жорсткіх санкцый супраць афіцыйнага Менска.

Адна з удзельніцаў галадавання, унучка першага лідара незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча, прадстаўніца Беларускага моладзевага хабу Стася Гліннік апублікавала адказ Еўракамісіі на петыцыю.

«Паважаны заяўнік,

Хачу падзякаваць вам за ліст ад 4 чэрвеня, у якім вы заклікаеце ўжыць жорсткія захады супраць Лукашэнкі і ягонага рэжыму ў Беларусі, і за ваш зварот у Еўрапейскую камісію.

Еўрапейскі Звяз асуджае рэпрэсіі, сведкамі якіх мы з'яўляемся, у Беларусі, уключаючы затрыманне шматлікіх палітычных зняволеных і праваабаронцаў. Мы сталі ініцыятарамі міжнароднай рэакцыі на сітуацыю ў Беларусі і ўжылі выразныя захады. Мы ўвялі санкцыі ў дачыненні да 84 асобаў і 7 арганізацый, адказных за ўціск і запалохванне мірных дэманстрантаў, чальцоў апазіцыі і журналістаў, а таксама за неправамернае вядзенне выбарчага працэсу. Вось канкрэтны прыклад уздзеяння санкцый на дзейнасць пералічаных прадпрыемстваў: міністр прамысловасці Беларусі Пётр Пархомчык прызнаў, што кампаніі з дзвюх краінаў-удзельніцаў ЕЗ спынілі пастаўкі беларускім прадпрыемствам.

Нашы санкцыі таксама ўплываюць на рэпутацыю, і мы ведаем, што яны паўплывалі на пастановы эканамічных аператараў, якія не ўваходзяць у ЕЗ, пры вядзенні бізнэсу ў Беларусі. Нашы санкцыі падтрымліваюцца таксама шырокім колам партнёраў за межамі ЕЗ, і мы прадаўжаем цесныя кансультацыі з партнёрамі-аднадумцамі.

Мы прынялі да ведання вашыя патрабаванні ў петыцыі. На жаль, мы не можам загадзя абвесціць санкцыйныя спісы, бо гэта адмоўна адаб'ецца на іхняй эфектыўнасці. Аднак, паколькі агрэсія беларускіх уладаў выйшла на новы ўзровень, наш адказ у выглядзе санкцый таксама будзе ўзмоцнены. ЕЗ мае намер прыняць сектаральныя эканамічныя санкцыі ў рамках будучага чацвёртага пакету, і Высокі прадстаўнік, і Еўрапейская камісія працуюць над прапановамі Рады ЕЗ з гэтай мэтай. На цяперашні момант гэта будзе самы вялікі пакет.

Я хацеў бы запэўніць вас, што вяршэнства закона і павага да правоў чалавека і асноўных свабодаў застаюцца ў аснове дзеянняў ЕЗ. Еўрапейскі Звяз высока ацэньвае вашу адвагу і сілу ў ажыццяўленні вашых асноўных дэмакратычных свабодаў.

Шчыра ваш, Рычард Тыбелс», – гаворыцца ў адказе на петыцыю.

«А мы ў сваю чаргу хочам падзякаваць ЕЗ за ўжытыя захады і спадзяемся на тое, што рэакцыя дэмакратычнага свету будзе рэлевантная таму, што адбываецца, – хоць ужытыя захады і больш жорсткія, чым калі-небудзь, але still not enough (але ўсё яшчэ недастатковыя – заўв.). Трымаем руку на пульсе, слухаем сэрца!

Жыве Беларусь!» – напісала Стася Гліннік у «Фэйсбуку».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках