25 красавiка 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Радзе Украіны зарэгістравалі пастанову аб поўным спыненні стасункаў з рэжымам Лукашэнкі

9
У Радзе Украіны зарэгістравалі пастанову аб поўным спыненні стасункаў з рэжымам Лукашэнкі

Дыктатар супрацоўнічаў з тэрарыстамі.

Украіна павінна цалкам спыніць дыпламатычныя стасункі з рэжымам Лукашэнкі і афіцыйна не прызнаць яго прэзідэнтам Беларусі. Міжфракцыйнае аб'яднанне «За дэмакратычную Беларусь» зарэгістравала адпаведную пастанову ў Вярхоўнай Радзе, паведаміў кіраўнік міжфракцыйнага аб'яднання, народны дэпутат Украіны Аляксей Ганчарэнка.

Дыктатар Лукашэнка супрацоўнічаў з так званай «Генпракуратурай «ЛНР». Дэ-факта, гэта азначае прызнанне гэтых «рэспублік» і супрацоўніцтва з тэрарыстамі.

Аб'яднанне «За дэмакратычную Беларусь» патрабуе:

Поўнага спынення дыпламатычных стасункаў з Беларуссю;

На афіцыйным узроўні не прызнаць Лукашэнку «прэзідэнтам Беларусі»;

Прапанаваць беларусам розную палітычную, эканамічную, фінансавую дапамогу, спрашчэнне візавага рэжыму.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках