16 красавiка 2024, aўторак, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус, які займаў пасаду намесніка кіраўніка Нацбанку Украіны, перайшоў на працу ў МВФ

Беларус, які займаў пасаду намесніка кіраўніка Нацбанку Украіны, перайшоў на працу ў МВФ
ДЗМІТРЫЙ САЛАГУБ
ФОТА: НБУ

Дзмітрый Салагуб працавацьме ў вашынгтонскім офісе арганізацыі.

Намеснік старшыні Нацыянальнага банка Украіны Дзмітрый Салагуб працавацьме ў вашынгтонскім офісе Міжнароднага валютнага фонду (МВФ).

Пра гэта ён паведаміў у каментары liga.net.

«Я буду працаваць у Monetary and Capital Markets Department у падраздзяленні карпаратыўнага кіравання цэнтрабанкаў», - сказаў Салагуб.

Намеснік кіраўніка НБУ дадаў, што ягоная праца не будзе перасякацца з пытаннямі супрацоўніцтва Украіны і МВФ.

Адзначым, што Дзмітрый Салагуб нарадзіўся і вырас у Менску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Затым паступіў ва ўкраінскую Кіеўска-Магілянскую акадэмію.

Дзмітрый Салагуб працаваў у Нацбанку Украіны з восені 2014 года. Намеснікам старшыні Нацбанку ён стаў у сакавіку 2015 года.

У вялікім інтэрв'ю сайту Charter97.org Дзмітрый Салагуб распавядаў, як правесці эканамічныя рэформы ў Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках