24 верасня 2021, Пятніца, 7:12
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Вялікай Брытаніі: Расейцы ў эсмінец не стралялі

27
Мінабароны Вялікай Брытаніі: Расейцы ў эсмінец не стралялі

Лондан зняпраўджвае заяву Мінабароны РФ.

Сёння ў Мінабароны РФ заявілі, што брытанскім эсмінцам Defender у Чорным моры ля мыса Фіялент (Крым) «былі парушаныя расейскія межы», а таксама нібыта па эсмінцу быў адкрыты «папераджальны агонь».

Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі заявіла, што папераджальных стрэлаў па эсмінцу HMS Defender не здзяйснялася, піша «Новое время».

«У HMS Defender не стралялі, і мы не пацвярджаем паведамленні пра тое, што на яго шляху скідаліся бомбы», - сказана ў паведамленні.

У брытанскім абаронным міністэрстве распавялі, што судна здзяйсняла мірны праход праз тэрытарыяльныя воды Украіны ў адпаведнасці з міжнародным правам.

Мінабароны Вялікай Брытаніі выказала здагадку, што вайскоўцы РФ праводзілі вучэнні ў артылерыйскай стральбе ў Чорным моры і загадзя папярэдзілі марскую супольнасць пра гэта.

14 чэрвеня брытанскі эсмінец Defender і нідэрландскі фрэгат Evertsen зайшлі ў акваторыю Чорнага мора.

У гэты ж дзень Нацыянальны цэнтр кіравання абаронай РФ паведаміў, што расейскі флот пачаў адсочваць дзеянні брытанскага і нідэрландскага караблёў.

HMS Defender уважаецца за пяты з шасці эсмінцаў 45-й серыі ВМС Вялікай Брытаніі. На эсмінцы ўсталяваная радыёлакацыйная станцыя далёкага дзеяння, зенітная артылерыя, а таксама ёсць магчымасць для размяшчэння ракетных узбраенняў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».