19 верасня 2021, Нядзеля, 16:21
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У галерэю «Арт-Беларусь» вярнулі канфіскаваныя паводле справы «Белгазпрамбанка» карціны

7
У галерэю «Арт-Беларусь» вярнулі канфіскаваныя паводле справы «Белгазпрамбанка» карціны

Наведвальнікі могуць зноўку ўбачыць работы Восіпа Цадкіна, Марка Шагала, Хаіма Суціна, у тым ліку знакамітую «Еву».

Як паведаміў БелаПАН куратар карпаратыўнай калекцыі «Белгазпрамбанка» Аляксандр Зіменка, наведвальнікі могуць зноўку ўбачыць работы Восіпа Цадкіна, Марка Шагала, Хаіма Суціна, у тым ліку знакамітую «Еву».

«Калекцыя, канфіскаваная ў банка год таму ў межах крымінальнай справы, вернутая. Цяпер яна даступная для гледачоў», - пацвердзіў БелаПАН прэс-сакратар «Белгазпрамбанка» Павел Канаш.

У абноўленай экспазіцыі галерэі прадэманстраваныя творы жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кніжнага друку - усяго больш за 50 арт-аб'ектаў. Новая экспазіцыя прысвечаная гісторыі беларускай культуры перыяду XVI-XX стагоддзяў. Сярод навінак - шэсць унікальных прац удзельнікаў віцебскага творчага аб'яднання УНОВІС (1920-1923) пад кіраўніцтвам Казіміра Малевіча: Яўгеніі Магарыл, Дзмітрыя Саннікава, Яўхіма Рояка, Льва Юдзіна.

Год таму 11 чэрвеня ў галаўным офісе «Белгазпрамбанка» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. Тады Камітэт дзяржкантролю заявіў аб распачынанні крымінальных спраў у дачыненні да экс-кіраўніка банка Віктара Бабарыкі і топ-мэнэджараў – на падставе ч.3 арт.235 КК (легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам у асабліва значнай суме) і на падставе ч.3 арт.243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва значнай суме).

14 чэрвеня тэлеканал «Беларусь 1» паведаміў, што да крымінальнай справы «Белгазпрамбанка» далучаныя 150 карцін агульным коштам блізу 20 млн даляраў. «Ёсць інфармацыя, што іх рыхтавалі да тэрміновага вывазу за мяжу, - сказаў вядоўца. - Сапраўдны кошт гэтых актываў можа быць куды вышэйшым, можна толькі ўявіць, за колькі яны былі б прададзеныя на аўкцыёнах».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».