19 красавiка 2024, Пятніца, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелАЭС як ядзерная зброя?

20
БелАЭС як ядзерная зброя?

Чаму Лукашэнка загаварыў пра «ядзерныя матэрыялы».

22 чэрвеня падчас выступу ў Берасцейскай цытадэлі Аляксандр Лукашэнка гаварыў не толькі пра наркатрафік і нелегалаў, што едуць у ЕЗ, якіх ён цяпер не хоча спыняць. Ён таксама заявіў пра просьбы Захаду затрымаць нейкія «ядзерныя матэрыялы», каб яны не трапілі ў Еўропу, піша telegraf.by.

Экспэрты распавялі, што за матэрыялы і чаму Аляксандр Лукашэнка загаварыў пра іх менавіта цяпер.

Экс-дэпутат Вярхоўнага савета Беларусі Сяргей Навумчык мяркуе, што Аляксандр Лукашэнка пачаў «ядзерны шантаж» Захаду.

«Аж праз Атлантыку чутны сігнал: дапамажыце, як гэта было раней, затрымайце ядзерныя матэрыялы, каб яны не трапілі ў Еўропу», - гэтая фраза Лукашэнкі, які кіруе краінай з АЭС, не можа застацца па-за ўвагай як за ўзгаданай ім Атлантыкай, так і на еўрапейскім кантыненце. І тыя, хто ўбачаць у ёй намёк на ядзерны шантаж, будуць недалёкія ад ісціны. І гэта куды больш сур'ёзна, чым перахоп грамадзянскага самалёта», - пракаментаваў у сваім Telegram-канале экспэрт словы Аляксандра Лукашэнкі.

«Інтэлектуальная старасць»

У сваю чаргу, экспэрт у вайсковай сферы, аглядальнік Ягор Лебядок нагадаў, што такія словы гучалі і раней.

«Заява аб ядзерных матэрыялах у сетках імкліва выклікала, на мой погляд, празмерную рэакцыю, маўляў, гэта новае дно і ў такім духу. Справа ў тым, што ў гэтай заяве новае не ядзерныя матэрыялы і спадарожныя пагрозы, а тое, што мы бачым інтэнсіўны рост псіхалагічнага дыскамфорту і старасць інтэлектуальную, раз ён усё больш спрабуе развязваць новыя праблемы ў новых варунках тымі спосабамі, якія калісьці спрацоўвалі ў маладосці», - піша Ягор Лебядок.

«Што б не казаў ён сам і ягоныя набліжаныя, дзейнічаюць на яго і санкцыі, і інфармацыйная праца СМІ і блогераў, і нязломная пазіцыя ЕЗ, і шмат іншых фактараў унутры Беларусі. Продаж на Захад «змагара супраць Расеі», «людзей» і г. у Макея не атрымліваецца, што выклікае яшчэ большае псіхалагічнае напружанне, бо гэтыя ранейшыя метады не працуюць, а іншых прапанаваць падначаленыя не могуць (сам такіх сабе адабраў), але дзейнічаць трэба, ізноў усплываюць ранейшыя метады і атрымліваецца пятля псіхалагічнага дыскамфорту», - упэўнены экспэрт.

«Тым, хто толькі цяпер зацікавіўся палітыкай у Беларусі, сапраўды можа здацца новай заява з ледзь не пагрозай транзіту ядзерных матэрыялаў. Але напраўду Лукашэнка выкарыстаў ядзерныя матэрыялы ў палітычных мэтах даўно», - нагадаў Ягор Лебядок.

«Напрыклад, характэрная ўгода з РФ і ЗША (нездарма ён цяпер згадаў Атлантыку) па вывазу з Беларусі абагачаных ядзерных матэрыялаў напярэдадні выбараў у 2010 годзе (мабыць, у надзеі на як мінімум маўчанне ЗША ў дачыненні да дэмакратычнасці выбараў). Частку матэрыялаў вывезлі, але ўгода, відавочна, цалкам не была рэалізаваная, бо ЗША не прызналі выбары пасля разгону «плошчы», - распавёў экспэрт.

Беларусь - ядзерная дзяржава і можа зрабіць бомбу?

Раней паведамлялася, што інжынер-фізік Андрэй Ажароўскі пракаментаваў словы Аляксандр Лукашэнка пра тое, што Беларусь стала «ядзернай дзяржавай».

«Была ўрачыстая працэдура ўзняцця магутнасці [на БелАЭС], дзе былі гендырэктар «Расатама» Ліхачоў, Аляксандр Лукашэнка. І Лукашэнка наўпрост сказаў, што Беларусь становіцца ядзернай дзяржавай», - нагадаў экспэрт.

«Клуб ядзерных дзяржаў - гэта клуб дзяржаў, якія валодаюць ядзернай зброяй. Я не ведаю, што на розуме ў гэтага шаноўнага спадара з вусамі. Магчыма, ён недзе прачытаў, што можна стаць уладальнікам атамнай бомбы (наўрад ці, магчыма, яго падманулі), я не выключаю магчымасці спробаў ваеннага выкарыстання гэтага аб'екта», - дадаў Андрэй Ажароўскі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках