18 красавiка 2024, Чацвер, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваячкі палітвязняў: Дапамажыце нашым родным выйсці на свабоду

8
Сваячкі палітвязняў: Дапамажыце нашым родным выйсці на свабоду
ФОТА: RFE/RL

Яны запісалі сумесны зварот да беларускага народу і еўрапейскай супольнасці.

19 жанчын - жонкі, сёстры і маці палітвязняў - запісалі сумесны зварот да беларускага народу і еўрапейскай супольнасці, паведамляе «Радыё Свабода».

Яны просяць падтрымліваць тых, хто ў Беларусі трапіў за краты за жаданне жыць у вольнай краіне.

Жанчыны падкрэсліваюць, што іх сваякі доўгія месяцы падвяргаюцца катаванням, сядзяць у турмах без якіх-небудзь крымінальных злачынстваў, а многіх яшчэ дагэтуль не судзілі і ім пагражаюць вялікія тэрміны зняволення.

У відэазвароце зняліся:

Аксана Хіневіч, маці Анатоля Хіневіча;

Валерыя Латош, жонка Міхаіла Юдзіна;

Алеся Прохарава, маці Віталя Прохарава;

Валянціна Акцістава, маці Віктара Акцістава;

Ганна Санчук, жонка Аляксея Санчука;

Людміла Класкоўская, маці Вольгі Класкоўскай;

Жанна Спарыш, маці Сяргея Спарыша;

Вольга Восіпава, жонка Ціхана Восіпава;

Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча;

Вольга Навіцкая, сястра Сяргея Каршуна;

Вераніка Бароўская, жонка Яўгенія Бароўскага;

Святлана Касакоўская, маці Арцёма Касакоўскага;

Крысціна Стэфановіч, жонка Расціслава Стэфановіча;

Святлана Малашэвіч, маці Соф'і Малашэвіч;

Дар'я Лосік, жонка Ігара Лосіка;

Кацярына Людвіг, жонка Яўгена Афнагеля;

Анастасія Моніч, жонка Сяргея Моніча;

Ганна Канавалава, маці Антаніны Канавалавай і цешча Сяргея Ярашэвіча;

Вольга Севярынец, жонка Паўла Севярынца.

Жанчыны нагадалі, што хоць у Беларусі палітвязнямі лічацца 502 чалавекі, але агульная колькасць людзей, якія трапілі за краты паводле палітычных матываў, значна большая.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках