19 верасня 2021, Нядзеля, 17:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лясы Гомельскай і Гарадзенскай абласцей цалкам закрытыя для наведвання

6
Лясы Гомельскай і Гарадзенскай абласцей цалкам закрытыя для наведвання

Адпачынак у лесе забаронены ўжо ў 80 раёнах Беларусі са 118.

Забароны на наведванне грамадзянамі лясоў уведзены ўжо ў 80 рэгіёнах Беларусі, інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі краіны.

Прычына такіх абмежаванняў - вельмі гарачае надвор'е, якое ўсталявалася ў краіне ў апошнія дні: слупкі тэрмометраў месцамі падняліся вышэй за адзнаку + 35°С.

Паводле інфармацыі Мінлясгаса, забароны на наведвання лясоў уведзены ўжо ў 80 раёнах краіны.

Цалкам закрыты для наведвання грамадзянамі лясы Гомельскай і Гарадзенскай абласцей, практычна 90% - у Магілёўскай. У астатніх таксама ёсць абмежаванні. Найбольш спрыяльная абстаноўка - у Берасцейскай вобласці, там забарона дзейнічае толькі ў Івацэвіцкім раёне.

За парушэнне забароны пра наведванне лесу можна атрымаць штраф сумай да 25 базавых адзінак (да 675 рублёў). Калі ж дзеянні чалавека сталі прычынай ляснога пажару, то парушальніку пагражае ад 25 да 50 базавых адзінак (да 1350 рублёў).

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».