20 красавiка 2024, Субота, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сцяпана Латыпава вярнулі ў следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага

5
Сцяпана Латыпава вярнулі ў следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага

На судзе палітвязень на знак пратэсту ўваткнуў сабе асадку ў горла.

Палітвязня Сцяпана Латыпава вярнулі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Перад гэтым з 10 чэрвеня ён праходзіў стацыянарную судова-псіхіятрычную экспэртызу.

Латыпава затрымалі 15 верасня ў ягоным двары каля знакамітага мурала з "дыджэямі перамен". Суд над ім пачаўся 1 чэрвеня 2021 года. Латыпаў сказаў на працэсе аб катаваннях, а потым паспрабаваў забіць сябе, уваткнуўшы ў горла асадку. Яго шпіталізавалі, а потым адправілі на псіхіятрычную экспэртызу.

Вяртанне палітвязня ў СІЗА №1 азначае, што найбліжэйшым часам павінен аднавіцца судовы працэс над ім.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках