28 верасня 2021, aўторак, 6:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Над «Нафтанам» і «Палімірам» запалілі аварыйныя паходні

13
Над «Нафтанам» і «Палімірам» запалілі аварыйныя паходні

НПЗ спыняць?

Учора ўвечары жыхары Наваполацка заўважылі «паходні» ў прамзоне ААТ «Нафтан» і завода «Палімір». Спачатку слупы агню і дым прынялі за пажар на нафтахімічным комплексе.

Пазней высветлілася, што пажару на «Нафтане» і «Паліміры» не было: над заводамі запалілі аварыйныя паходні. Раней падобныя «паходні» заўважалі на прадпрыемствах пры запуску абсталявання або незапланаваным прыпыненні, піша tut.by.

«У раёне завода “Палімір” відаць полымя і слуп чорнага дыму. Спыніліся 102-і і 105-ы цэхі.

Спрацаваў аварыйны скід на паходні цэха вытворчасці поліэтылену», – піша тэлеграм-канал «Внимание ОАО “Нафтан”».

«На заводзе “Нафтан” аварыйна спыніліся ўстаноўкі Юнікрэкінг і фракцыянавання», – дапаўняе тэлеграм-канал.

Раней з'явілася інфармацыя пра тое, што Расея пакінула ААТ «Нафтан» без паставак нафты на трэці квартал гэтага года.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».