28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Нямеччыны: Мы патрабуем вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі

9
МЗС Нямеччыны: Мы патрабуем вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі

У Берліне пракаментавалі пачатак суда над Ціханоўскім.

Урад Нямеччыны пракаментаваў пачатак 24 чэрвеня працэсу супраць Сяргея Ціханоўскага, запатрабаваўшы вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі.

Урад Нямеччыны патрабуе вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі. З такой заявай перад пачаткам судовага працэсу над блогерам Сяргеем Ціханоўскім выступіла прадстаўніца МЗС ФРГ Марыя Адэбар (Maria Adebahr) у Берліне ў сераду, 23 чэрвеня, паведамляе dw.com.

"Мы патрабуем вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і аднаўлення прынцыпаў прававой дзяржавы. А таксама асуджаем гвалт і дзеянні ўладаў у дачыненні да дэманстрантаў у Менску і катэгарычна перасцерагаем ад абмежавання правоў на свабоду думкі, як гэта цяпер адбываецца", – падкрэсліла Адэбар.

Першае пасяджэнне паводле справы ў дачыненні да Ціханоўскага прызначанае на чацвер, 24 чэрвеня. Яно пройдзе ў СІЗА №3 у Гомелі ў закрытым рэжыме.

Непасрэдна з нагоды пачатку 24 чэрвеня судовага працэсу Марыя Адэбар заявіла: "Пра тое, як мы ацэньваем канкрэтны працэс, можна будзе казаць пасля таго, як ён пачнецца".

Разам з Ціханоўскім на лаве падсудных – апазіцыйны палітык Мікола Статкевіч, стваральнік Telegram-канала "Беларусь галаўнога мозгу" Ігар Лосік, а таксама яшчэ тры фігуранты – Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў і Уладзімір Цыгановіч.

Ціханоўскаму можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках