20 верасня 2021, панядзелак, 9:10
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Дулуб пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Крумкачоў»

Алег Дулуб пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Крумкачоў»
АЛЕГ ДУЛУБ

Футбольны клуб заявіў, што гэта «адбылося ў сілу розных прычынаў і пад уздзеяннем знешніх чыннікаў».

Алег Дулуб пакінуў пасаду галоўнага трэнера "Крумкачоў", паведамляе сайт футбольнага клуба.

У чацвер, 24 чэрвеня, на трэнерскім мастку сталічнай каманды адбыліся змены.

"На жаль, у сілу розных прычынаў і пад уздзеяннем знешніх чыннікаў Алегу Анатольевічу Дулубу давялося зрабіць перапынак у сваёй прафесійнай кар'еры", – сказана на сайце каманды.

Кантракт паміж клубам і галоўным трэнерам Алегам Дулубам скасаваны 24 чэрвеня.

У найбліжэйшых матчах выконваць абавязкі галоўнага трэнера будзе памочнік Алега Дулуба Сяргей Казека.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».