25 красавiка 2024, Чацвер, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Параду 3 ліпеня ў Менску не будзе?

48
Параду 3 ліпеня ў Менску не будзе?
Фота: AFP

Яго няма ў тэлепраграмах прапагандыстаў, вайскоўцы не праводзяць рэпетыцый.

Гісторыя з магчымым правядзеннем параду Незалежнасці сёлета абрасла цікавымі фактамі.

Яшчэ ў пачатку чэрвеня выданне kp.by выказала здагадку, што параду ў Беларусі на Дзень Незалежнасці 3 ліпеня 2021 года не будзе. Нагадаем, у круглыя даты вайсковыя парады праводзяць 9 траўня (так было ў 1990, 1995, 2000, 2005, 2010, 2015 і 2020 гадах).

У астатнія гады парады праводзяць 3 ліпеня – так павялося з часоў пераносу свята на гэтую дату паводле вынікаў "рэферэндуму" ў 1996 годзе. Выключэннем стаў 1999-ы, калі здарылася трагедыя на Нямізе – у страшнай цісканіне на прыступках пераходу станцыі метро загінулі 53 чалавекі – у асноўным моладзь. Таму было не да парадаў. Выходзіць, што штогадовы ваенны парад у Беларусі не адбудзецца ўпершыню за 22 гады.

Цікава, што скасаванне ваеннага параду ў Беларусі ў 2021 годзе афіцыйна ніяк не каментавалі. Вядома, што падрыхтоўка да параду не вялася – 8 чэрвеня гэта пацвярджаў кіраўнік прэс-службы Мінабароны Беларусі Ігар Грамяшкевіч. Нічога не чуваць пра падрыхтоўку ваеннага параду і сёння.

Яшчэ адным пацвярджэннем скасавання параду ў 2021 годзе стала тэлепраграма на 3 ліпеня, апублікаваная ў беларускіх СМІ.

На канале «Беларусь 1» на 3 ліпеня запланавана некалькі блокаў з назвай «Дзень Незалежнасці» – яны выйдуць у 9:00, 00:00, 15:00 17:00, 19:00 і 21:00. Іх даўжыня – ад 30 хвілінаў да гадзіны. Мяркуючы з таго, што ў гэты час на «Беларусь 1» звычайна выходзяць выпускі навінаў, трансляцыі параду не прадугледжана. Ніякіх згадак пра парад няма і ў тэлепраграме іншых беларускіх тэлеканалаў: большасць хронаметражу эфірнай сеткі складаюць фільмы і серыялы пра вайну, а таксама выпускі навінаў. На АНТ а 21-й пакажуць канцэрт «Беларусь адзіная». Сетка тэлеканалаў «Беларусь 3», «Беларусь 5», «РТР-Беларусь», «НТВ-Беларусь» – і зусім стандартная для суботы.

А як жа паказвалі трансляцыю параду раней? Журналісты зазірнулі ў падшыўку. Парад 3 ліпеня 2019 года быў паказаны проста: «Вайсковы парад, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

А парад 9 траўня 2015 года (нагадаем, парад Перамогі ў Менску праводзіцца толькі ў юбілейныя даты, раз на пяць гадоў) быў паказаны так: «Парад войскаў Менскага гарнізона і спартова-моладзевае шэсце «Нашы перамогі – табе, Беларусь».

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках