29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз зацвердзіў сектаральныя эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

47
Еўразвяз зацвердзіў сектаральныя эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

(Абноўлена) Яны тычацца нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў і доступу да рынкаў капіталу ЕЗ.

Рада ЕЗ уводзіць новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў праз інцыдэнт з прымусовай пасадкай самалёта Ryanair у Менску, а таксама праз парушэнні правоў чалавека і рэпрэсій, паведамляе карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Брусэлі Рыкард Ёзвяк.

У сувязі з пастановай Рады ЕЗ уводзяцца наступныя абмежавальныя захады:

- Што да экспарту і перадачы абсталявання, тэхналогій або праграмнага забеспячэння, прызначанага для выкарыстання ў інтарэсах беларускіх уладаў у маніторынгу або перахопе інтэрнэту і тэлефоннай сувязі на мабільных або стацыянарных прыладах.

- Адносна экспарту ў Беларусь тавараў падвойнага прызначэння для вайсковага выкарыстання.

- Адносна экспарту ў Беларусь тавараў, якія выкарыстоўваюцца для тытунёвых вырабаў.

- Адносна імпарту ў ЕЗ нафтапрадуктаў з Беларусі.

- Адносна імпарту ў ЕЗ калійных угнаенняў з Беларусі,

- Адносна доступу на фінансавыя рынкі Еўрапарламента Менску, а таксама беларускім дзяржаўным фінансавым інстытутам і суб'ектам.

- Еўрапейскаму інвестыцыйнаму банку забароненае фінансаванне праектаў у дзяржаўным сектары Беларусі.

Адпаведныя пункты пастановы сфармуляваныя наступным чынам:

- Забараняецца закуп, імпарт або перадача з Беларусі 5 гатункаў нафтапрадуктаў.

- Забараняецца закуп, імпарт або перадача з Беларусі 5 гатункаў вырабаў з хлорыстага калію.

- Забараняецца наўпрост ці ўскосна набываць, прадаваць, надаваць інвестыцыйныя паслугі альбо дапамогу ў выпуску зваротных каштоўных папер з тэрмінам выплаты, большым за 90 дзён «Беларусбанку», «Белінвестбанку» і «Белаграпрамбанку».

- Забараняецца проста ці ўскосна ўкладаць альбо ўдзельнічаць у якіх-небудзь дамоўленасцях аб выдачы новых пазык альбо крэдытаў з тэрмінам выплаты больш за 90 дзён «Беларусбанку», «Белінвестбанку» і «Белаграпрамбанку».

Еўразвяз на мінулым тыдні зацвердзіў чацвёрты пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году пакет санкцый супраць беларускіх уладаў. У абмежавальным спісе 78 чалавек і восем кампаній, актывы якіх будуць замарожаныя. Услед за ЕЗ санкцыі ў дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб, звязаных з рэжымам Лукашэнкі, увялі ЗША, Канада і Вялікая Брытанія.

У санкцыйны спіс патрапілі такія кампаніі, як МАЗ, БелАЗ, «Белаэранавігацыя», Bremino Group, Globalcustom, «Новая нафтавая кампанія», Logex і Sohra. Сярод фізічных асоб - суддзі, следчыя, пракуроры, дэпутаты, прадстаўнікі дзяржаўных медыя, адміністрацыя некаторых ВНУ, чыноўнікі і бізнэсоўцы.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках