20 красавiка 2024, Субота, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукомльская ГРЭС - толькі першы званочак?

14
Лукомльская ГРЭС - толькі першы званочак?

Як АЭС паставіла пад пагрозу ўсю сістэму энэргетыкі Беларусі.

Яшчэ калі толькі ідэя будаўніцтва АЭС з'явілася і ішла распрацоўка праекта, усе дасведчаныя ў энэргетыцы ў адзін голас паўтаралі, што нам яна не патрэбная. У Беларусі выстарчала сваіх магутнасцяў. Больш таго, калі БМЗ станавіўся на рамонт, дыспетчары не ведалі, куды дзяваць электраэнэргію. Аднак спецыялістаў ніхто не слухаў. Як мы ўжо распавядалі, тэрарыст з сінімі пальцамі заўсёды вельмі шкадаваў, што з Беларусі была выведзеная ядзерная зброя. Таму ён вельмі хацеў стаць у адзін шэраг з вялікімі ядзернымі дзяржавамі хоць бы такім спосабам.

Другі момант - інфраструктура. Яна была не гатовая і таму пасля будаўніцтва АЭС пацягнула дадатковыя выдаткі. Адна з праблем палягала ў тым, што станцыю пабудавалі ў глушы, удалечыні ад інфраструктуры. Дарэчы, другая пляцоўка пад Воршай у гэтым плане адрознівалася ў лепшы бок. Аднак энэргетык усяе Беларусі выношваў планы гандлю электраэнэргіяй на захадзе і транзітам у Калінінград, таму выбралі Астравец. Аднак Калінінград неўзабаве закрыўся. Пасля Майдана там пабудавалі ўласныя крыніцы. Цяпер канчаткова закрыліся рынкі Балтыі і Украіны. А на экспарце «Белэнэрга» зарабляў блізу 50 млн даляраў на год.

Праект падключэння электраэнэргіі ў сістэму быў аддадзены кітайскай кампаніі NCPE. Іх крэдыт, іх рабочая сіла, іх абсталяванне. Аднак на апошніх пускавых комплексах выявілася, што беларуская працоўная сіла таннейшая за кітайскую. Праўда, частку работ выконвалі кампаніі, так сказаць, не вельмі дасведчаныя, якія да гэтага займаліся ў асноўным дробнымі пастаўкамі для «Еўраоптаў».

На АЭС здарылася стандартная праблема, якая здараецца з будоўлямі, у якія ўцягнуты Кітай. Беларускія «спецыялісты» замест кантролю і аўдыту пусцілі ўсё на самацёк. А кітайцы гэта вельмі добра адчуваюць. У выніку яны выкарыстоўвалі БелАЭС як навучальны палігон. Рабочыя групы змянялі адна адну. Асобна варта адзначыць праблему з кабельнай прадукцыяй - на некаторых аб'ектах мяняць давялося дзясяткі кіламетраў кабелю, здараліся і аварыі праз яго неналежную якасць. Такая ж праблема з кабелем выявілася на ЦКК і пазней на «Нафтане». Яшчэ трохі аб тым, як па гэтаму праекту адбываўся выбар абаронаў. NCPE вазілі беларускіх спецыялістаў у Кітаі на розныя заводы. Адзін – шарашкіна кантора, зборка ледзь ці не ў склепе. Другі – сур'ёзны сусветны вытворца, але ад яго адмовіліся, бо ў Беларусі ні ў кога няма досведу працы з такімі мадэлямі прылад). Трэцім апынуўся «Сіменс». Ён і перамог.

На ўсіх сумежных аб'ектах мянялі толькі абарону і аўтаматыку, але з заменай асноўнага (сілавога) абсталявання не ўсім пашанцавала. Гэта як у стары «Запарожац» засунуць бартавы кампутар з «Формулы-1». Далей выявілася, што электрычнасць дзяваць няма куды. Пайшоў наступны праект - устаноўка вадагрэйных катлоў на кацельнях краіны (менскія ЦЭЦ-2,3,4 і кацельні абласных і раённых гарадоў). Рэалізацыя яго павінна была скончыцца да 2021 года, але нешта пайшло не так. Тэрміны ўвесь час пераносіліся і пераносяцца. З таго, што паспелі ўвесці, рэгулярна працякаюць катлы, памылкі праектаў, памылкі абсталявання, плюс кавід (некаторае абсталяванне ўсталёўвалі свае ж спецыялісты, але пад кіраўніцтвам інжынераў шэф-наладкі праз тэлефон). Ну, і далей праект усталявання піка-рэзервовых крыніц, які цяпер рэалізуецца, але відавочна будзе прыпыняцца/тармазіцца (швэды адмовіліся страхаваць, немцы адмовіліся крэдытаваць). Сутнасць у чым. Палічылі, што калі адзін блок спыніцца (не абавязкова праблемы з рэактарам), то для энэргасістэмы будуць вялікія наступствы. З улікам цяперашняй сітуацыі (спыненне невялікіх кацельняў у раёнах і еўраблакада) дапамагчы зможа толькі Расея. Аднак гэта ўсё дарагое задавальненне. Што яшчэ раз кажа аб тым, што сам па сабе праект АЭС – першапачаткова рызыкоўная задума.

Як энэргетык усяе Беларусі адкрываў аб'екты

І яшчэ прывядзем дзве пацешныя гісторыі ўдзелу тэрарыста з сінімі пальцамі ў жыцці энэргетыкі. У нулявых, да думкі стварыць АЭС, была ідэя-фікс аб эканоміі газу за кошт выкарыстання мясцовых тыпаў паліва. Па ўсёй краіне будавалі энэргакрыніцы на дранцы, дровах, торфе, біягазавыя ўстаноўкі (у народзе празваныя «смярдзючкамі»). На адкрыццё аднаго з такіх аб'ектаў і прыбыў энэргетык усяе Беларусі. Адна праблема: аб'ект так і не быў гатовы. Тады мясцовыя кулібіны проста кінулі ў трубу дымавую шашку. Дым ідзе, значыць, працуе. Так і запусцілі. Пірат быў у захапленні.

Другая гісторыя з запуску ЦЭЦ-3. Станцыю мадэрнізавалі з кітайцамі, газатурбінная ўстаноўка там адна з самых эканамічных у краіне, але ў колькасці аварый станцыя, напэўна, з'яўляецца рэкардсменкай у краіне (дырэктару і галоўнаму інжынеру ЦЭЦ-3 нават рэкамендавалі свечку ў царкве паставіць з гэтай нагоды – раптам дапаможа). Да ўрачыстага запуску спецыяльна змантавалі тумбу з чырвонай кнопкай і напісалі спецыяльную праграму.

Энэргетык усяе Беларусі зайшоў, націснуў кнопку і на дысплеі пабеглі прыгожыя графікі. Зноў экстаз, хоць станцыя ўжо месяц як нармальна працавала. Застаецца дадаць, што той, хто пісаў праграму, цяпер з'яўляецца начальнікам адной са службаў у «Белэнэрга». Суцэльная паказуха і ашуканства. Гэта таксама біч. Але не толькі энэргетыкі, а ўсёй Беларусі. Да прыкладу, цяпер усе станцыі абсталёўваюцца турнікетамі і сістэмамі ўліку персаналу. Агульны кошт праекта - 1,3 млн даляраў. Як гэта дапаможа знізіць колькасць аварый - пытанне рытарычнае.

Аварыя на Лукомльскай ГРЭС - не адзіная

За апошні тыдзень былі яшчэ тры аварыі ў Менску. На «Усходняй» выбухнуў трансфарматар 1975 года, які ўдвая перапрацаваў свой тэрмін. Вось для прыкладу тое, як выглядае станцыя «Усходняя».

А вось больш сучасная «Паўночная».

Таксама яшчэ дзве аварыі здарылася на новым абсталяванні, якое ўводзілася ў строй для праекта электракатлоў.

Больш за тое, нешта пайшло не так на ЦЭЦ-4, калі пасля аварыі на ГРЭС, трэба было падняць магутнасць.

Гэта яшчэ раз кажа аб тым, што інфрастуктура разбалансаваная. А звальненні нелаяльных да хунты высокакваліфікаваных спецыялістаў толькі пагаршаюць сітуацыю. Нават у 2019 годзе яшчэ да ўсіх падзей на менскіх аб'ектах некаторыя тэхнічныя службы былі запоўненыя ўсяго на 60%. Пасля жніўня-2020 сітуацыя пагоршылася. Тыя ж «Мінскія кабельныя сеткі» фактычна не працавалі пасля 9 жніўня цягам некалькіх дзён.

За 2020 год імкліва павялічылася колькасць адмоваў на асноўных электрастанцыях - з 58 да 76 выпадкаў.

Вось так адна цацка цягне за сабой вагон праблем і па факце не прыносіць карысці грамадству. Без асноўнага абсталявання (турбіны, трансфарматары) праект фактычна бескарысны. Хоць можна нешта паспрабаваць замяніць расейскімі аналагамі (калі такія ёсць), але выкліча гэта вельмі шмат перапраектавання. Гэта з аднаго боку. А з другога, ужо цяпер у аварыі на ГРЭС відаць шмат недапасаванняў. Мінэнэрга заявіла аб тым, што пасля аварыі былі адключаныя 8 энэргаблокаў. Аднак сістэма абароны ў такіх выпадках павінна спрацоўваць і не выводзіць з ладу ўсе энэргаблокі адразу. Да таго ж, паводле інфармацыі Ніка, два энэргаблокі была на планавым рамонце - як у такім выпадку яны маглі быць адключаныя ў момант аварыі? І асобна адзначым, што пасля аварыі ў сетку ўключылі 4 энэргаблокі. Увогуле, выглядае аварыя, скажам так, трохі падазрона.

Прадаўжаем разбірацца.

Пакуль усё ідзе ў сцэнары падвышэння ставак у шантажы рэгіёна. Лукомльская ГРЭС, вельмі імаверна, была першым званочкам. У хунты няма часу, таму будзе спяшацца.

Telegram-канал «Нік і Майк»

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках